Розніца паміж версіямі "Сірыя"

2 байты дададзена ,  9 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
Слабасць палітычных традыцый і глыбокія сацыяльныя падзелы спрыялі таму, што палітычная сістэма Сірыі ад самага пачатку існавання незалежнай дзяржавы была кволай. Важную ролю ў палітыцы мела войска, а адной з формаў палітычнай барацьбы сталі вайсковыя перавароты, першы з якіх адбыўся ўзімку 1948—1949 гадоў. У [[1949]] годзе мелі месца яшчэ два вайсковыя перавароты, была скасаваная канстытуцыя, распушчаны [[парламент]], забароненыя дзейнасць партый і прафсаюзаў.
 
Падчас «[[халодная вайна|халоднай вайны]]» Сірыя стала саюзнікам [[СССР]], які доўга пастаўляў ёй зброю, і зацята супраціўлялася спробам [[ЗША]] кантраляваць [[БлікіБлізкі Усход]].
 
У [[1958]] годзе Сірыя і [[Егіпет]] падпісалі дамоўленасць аб стварэнні [[Аб’яднаная Арабская Рэспубліка|Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі]] (ААР), але яна праіснавала толькі тры гады. Намаганне егіпцянаў кіраваць усімі палітычнымі і грамадскімі працэсамі (напрыклад, егіпецкія спецслужбы фактычна знішчылі ўсе нацыянальныя палітычныя партыі Сірыі) сталі прычынай вайсковага перавароту ў Сірыі і яе выхаду з ААР.