Антоніс ван Дэйк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 37:
Уплыў П. Рубенса адчувальны ў ранніх творах мастака («П'яны Сілен», да 1621; «Святы Марцін і жабрак», каля 1621). Нават у выбары жанраў, міфалагічных ці біблейскіх тэм ён ішоў услед за настаўнікам. Аднак паступова А. ван Дэйк стаў адыходзіць ад традыцый жывапісу П. Рубэнса. Яго творы набылі вытанчанасць, вызначаную стрыманасць пластычнага вырашэння. Асноўную ўвагу мастак засяроджваў на псіхалагічных момантах жыцця герояў, паказваў іх аддаленымі ад паўсядзённасці. 3 гэтага часу дзейнасць А. ван Дэйка канцэнтравалася пераважна ў партрэтным жанры і выказвалася ў распрацоўцы яго парадна-арыстакратычнага тыпу.
 
[[File:Anthonis van Dyck Self Portrait.jpg|thumb|left|Аўтапартрэт (каля 1621)]]
Мадэлямі ранніх партрэтаўбылі багатыя бюргеры, прадстаўнікі арыстакратычных сямей. Іх выяўленне будавалася на аўтарскім, суб'ектыўным бачанні. Таму ў большасці твораў пры разнастайнасці кампазіцыйных прыёмаў можна заўважыць варыяцыю адной і той жа вобразнай тэмы. У «Сямейным партрэце» (кан. 1620—21), «Аўтапартрэце» (1620-ыя) характарыстыкі даюцца праз выразныя павароты галоў, палажэнні рук, выразы вачэй. У іх няма складанага антуражу, шматслоўнага акружэння, што не перашкаджае А. ван Дэйку паказаць багатую палітру не столькі пачуццяў, колькі іх адценняў. Вытанчанасць мяжуецца з натуралістычнасцю, смутак, задуменнасць неад'емныя ад стрыманасці.<ref>Лазука (2010)</ref> Аналагічныя, амаль няўлоўныя, але шматзначныя настроі адчуваюцца ў «Партрэце Ф. Снейдарса з жонкай» (1621), «Мужчынскім партрэце» (1620-ыя).