Астраном: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
'''Прафесійныя астраномы''' — людзі, якія займаюцца астраноміяй прафесійна. Сучасныя метады астраноміі патрабуюць добрых ведаў матэматычных метадаў, таму ў прафесійных астраномаў звычайна ёсць адпаведная вышэйшая профільная адукацыя. Яны працуюць у абсерваторыях, даследчых цэнтрах або ўніверсітэтах. Вялікую частку часу вучоныя гэтай спецыяльнасці праводзяць у навуковых даследаваннях і аналізе інфармацыі, некаторыя вучоныя сумяшчаюць прафесійную занятасць з выкладчыцкай і папулярызатарскай працай. Істотна, што, з прычыны пашыранасці астраноміі як навукі, агульная катэгорыя астраномаў падзяляецца на мноства вузкіх спецыяльнасцяў: напрыклад, касмолагаў, планетолагаў, астрафізікаў, астрахімікаў, астрабіёлагаў і г.д.
 
Колькасць прафесійных астраномаў (у суадносінах са спецыялістамі ў іншых натуральных навуках) адносна невялікая. У Амерыканскім астранамічным таварыстве (American Astronomical Society), якое з'яўляецца галоўнай арганізацыяй прафесійных астраномаў у [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыцы]], уваходзіць прыблізна 6500 удзельнікаў. Сюды ўключаны вучоныя з іншых абласцей, такіх як [[фізіка]], [[геалогія]], машынабудаванне, даследчыя інтарэсы якіх так ці інакш звязаны з астраноміяй. [[Міжнародны Астранамічны Саюз]] (International Astronomical Union) уключае амаль 10 000 удзельнікаў з 87 краін свету.
 
== Беларускія астраномы ==