Мілтан Фрыдман: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
{{пераклад|be-x-old|{{subst:Мілтан Фрыдман}}}}
(Няма розніцы)

Версія ад 14:29, 29 чэрвеня 2012

Мілтан Фрыдман (англ.: Milton Friedman) (31 ліпеня 1912, Бруклін — 16 лістапада 2006) — амерыканскі эканаміст, вядомы сваімі працамі ў мікраэканоміцы, макраэканоміцы, гісторыі эканомікі, статыстыцы, а таксама актыўнай абаронай эканамічнага і палітычнага лібералізма.

У сваёй працы Капіталізм і свабода (1962) ён заклікаў да мінімізацыі ролі ўраду ў свабодным рынку дзеля палітычнай і грамадскай свабоды. У 1976 годзе Фрыдман стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па эканоміцы «за дасягненні ў даследванні спажывецтва, гісторыі грашовага абарачэння, а таксама за практычную дэманстрацыю складанасці палітыкі эканамічнай стабілізацыі».[1]

Біяграфія

Мілтан Фрыдман нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў беднай сям’і яўрэйскіх эмігрантаў з Украіны. Скончыў Універсітэт Рутгерса з дыпломам па матэматыцы. Працягнуў навучанне ў Чыкагскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра эканомікі.

З 1937 г. працаваў у Нацыянальным бюро эканамічных даследванняў.

У 1946 г. атрымаў ступень доктара ў Калумбійскім універсітэце.

Пад час Другой Сусветнай вайны працаваў у міністэрстве фінансаў ЗША, потым у складзе групы даследчых-статыстыкаў, што выконвалі замову міністэрства абароны.

У 1946 стаў прафесарам Чыкагскага ўніверсітэта, дзе працаваў да сваёй адстаўкі ў 1977 годзе. Якраз у той перыяд сфармавалася так званая Чыкагская эканамічная школа, яскравым прадстаўніком якой быў сам Фрыдман.

Быў кансультантам ураду ЗША па Плане Маршала, эканамічным дарадцам прэзідэнтаў Ніксана і Рэйгана. Вёў калонку ў часопісе Newsweek у 19661984. Працаваў у Гувераўскім універсітэце рэвалюцыі, вайны і міру пры Стэнфардскім універсітэце.

Жонка Мілтана Фрыдмана Роза Фрыдман і яго сын Дэвід Фрыдман таксама з'яўляюцца вядомымі эканамістамі-лібераламі.

Навуковая дзейнасць

Фрыдман стаў вядомым праз распрацаваную ім Колькасную тэорыю грошай, паводле якой грашовае абарачэнне вызначае намінальны кошт вытворчасці. Мілтан Фрыдман лічыцца адным з пачынальнікаў тэорыі манетарызму, якая прызнавала кіраванне грашовым абаротам найважнейшым фактарам кіравання эканомікай.

Таксама важным унёскам Фрыдмана ў развіццё эканамічнай навукі ёсць яго праца над функцыяй спажывання і гіпотэзай перманентнага даходу (1957), крытыка мадэлі Крывой Філіпса і распрацоўка канцэпцыі натуральнага ўзроўню беспрацоўя (1968).

Працы

Кнігі і артыкулы для шырокай аўдыторыі

  • Roofs or Ceilings?: The Current Housing Problem разам з Джорджам Дж. Стыглерам. (Foundation for Economic Education, 1946)
  • Capitalism and Freedom ISBN 0-226-26401-7 (1962)
  • Social Security: Universal or Selective? разам з Ўілбурам Дж. Когэнам (1972)
  • There’s No Such Thing as a Free Lunch (1975), калёнкі з Newsweek
  • Free to Choose: A personal statement, разам з Розай Фрыдман, (1980)
  • The Case for Overhauling the Federal Reserve, 1985, Challenge
  • Economic Freedom, Human Freedom, Political Freedom ISBN 1-883969-00-X (1992), памфлет
  • The Drug War as a Socialist Enterprise, Фрыдман пра свабоду і наркотыкі, 1992
  • Two Lucky People: Memoirs (разам з Розай Фрыдман) ISBN 0-226-26414-9 (1998)
  • George Stigler: A Personal Reminiscence, Journal of Political Economy Vol. 101, No. 5 (Oct., 1993), pp. 768—773 JSTOR
  • George J. Stigler, 1911—1991: Biographical Memoir, 1998
  • Money Mischief: Episodes in Monetary History ISBN 0-15-162042-3 (1994)
  • The Case for Free Trade with Rose Friedman, 1997, Hoover Digest
  • Reflections on A Monetary History The Cato Journal, Vol. 23, 2004

Глядзі таксама

Крыніцы

Зноскі

Вонкавыя спасылкі

Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA