Нацыянальная кніжная палата Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Нацыянальная кнiжная палата Беларусi''' была створана ў адпаведнасцi з пастановай СНК ССРБ ад [[15 верасня]] [[1922]] года «ОбАб учреждениизацверджанні БелорусскойБеларускай государственнойдзяржаўнай библиотекибібліятэкі иі обязательнойабавязковай регистрациирэгістрацыі всехўсіх произведенийтвораў печатидруку, находящихсяякія взнаходзяцца пределахў межах ССРБ».
 
На першым этапе на Беларускую кнiжную палату ўскладалiся функцыi атрымання, рэгiстрацыi i размеркавання абавязковых экземпляраў. З'яўляючыся структурным падраздзяленнем бiблiятэкi, палата будавала сваю работу ў цесным кантакце з аддзелам беларускай лiтаратуры i бiблiяграфii.
 
Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь [[23 верасня]] [[1992]] г. Дзяржаўная кнiжная палата Рэспублiкi Беларусь перайменавана ў Нацыянальную кнiжную палату Беларусi.
 
Асноўнымi накiрункамi дзейнасцi з'яўляюцца: атрыманне бясплатнага абавязковага экземпляра ўсёй друкаванай прадукцыi, якая выдаецца ў Рэспублiцы Беларусь; кантроль за паўнатой рассылкi; дзяржаўная рэгiстрацыя i статыстычны ўлiк усёй выдавецкай прадукцыi; стварэнне дзяржаўнай унiверсальнай бiблiяграфiчнай iнфармацыi — сiстэмы паказальнiкаў — «Летапiсу друку» па ўсiх вiдах выданняў i рэтраспектывы; стварэнне дзяржаўнага страхавога фонду выданняў на базе абавязковага экземпляра; стандартызацыя ў галiне выдавецкай справы, палiграфii, кнiжнага гандлю, бiблiяграфii; мiжнародная дзейнасць.