Розніца паміж версіямі «Себасцьяна дэль П’ёмба»

няма тлумачэння праўкі
Нарадзіўся ў Венецыі прыблізна ў 1485. Быў вучнем [[Джавані Беліні]]. У ранніх творах П'ёмба адчуваецца ўплыў [[Джарджоне]] і [[Тыцыян]]а. У [[1511]] годзе мастак пераязджае ў [[Рым]], дзе збліжаецца з [[Рафаэль|Рафаэлем]]. Яго працы набываюць строгасць, робяцца больш ураўнаважанымі, але пры гэтым не губляюць венецыянскі каларыт. Пасля 1515, карціны Себасцьяна дэль П'ёмба знаходзяць драматычную афарбоўку, гэта звязана з уплывам [[Мікеланджэла]], якое той аказвае на венецыянцаў. У якасці ілюстрацыі можна паказаць карціну «Уваскрашэнне Лазара», напісаную з 1517 па 1519 гады. Работы мастака, створаныя ў перыяд контррэфармацыі, адрозніваюцца змрочнай суровасцю вобразнага ладу (напрыклад, карціна «Нясенне крыжа»), якая сведчыць пра крызіс мастацкіх прынцыпаў Высокага Адраджэння. Себасцьяна дэль П'ёмба належаць партрэты многіх яго вядомых сучаснікаў ([[Хрыстафор Калумб]], папа [[Клімент VII]], [[Джулія Ганзага]], П'етра Арэціна і інш.) Яго біяграфію напісаў [[Джорджа Вазары]].
 
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=14|старонак=512|isbn=985-11-0238-5 (Т. 14)|тыраж=10 000}}
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
Ананімны ўдзельнік