Кішкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Кішкі''' — [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] магнацкі род гербу «Дуброва». Роднасныя польскай і літоўскай галіне Цеханавецкіх. Найбольшай магутнасці дасягнулі ў [[16 ст.]], у сярэдзіне [[17 ст.]] род згас.
 
Паходзілі з Падляшскай шляхты. Пратапласта роду — браты Пашка і Юшка Струмілы, якія трымалі родавы маёнтак Цеханавец на захадзе Падляшша каля Мазавецкай мяжы. Пашка і Юшка, служылі Вітаўту[[Вітаўт]]у і [[Уладзіслаў Ягайла|Уладзіславу ЯгайлеЯгайлу]]. Большасць нашчадкаў Пашкі карысталася прозвішчам Цеханавецкія. Празванне Кішкамі пайшло толькі ад аднаго з унукаў Пашкі Струмілы — Станіслава Кішкі.{{sfn|Насевіч|1993|}}
 
Станіслаў Кішка праз два шлюбы набыў значныя ўладанні ў ВКЛ. Унукі Станіслава Кішкі, таксама праз шлюбы яшчэ больш павялічылі свае ўладанні. На Попіс 1567 году з Кішкавых маёнткаў выстаўлена 807 «коней», больш ставілі толькі Радзівілы. Аднак, пры вялізных багаццях, Кішкі ні разу не былі ні ваяводамі віленскімі, ні канцлерамі. Частка праўнукаў Станіслава Кішка — нашчадкі яго ўнука Станіслава Пятровіча, мела тытул графаў на Іўі і Лоску, баронаў на Цеханаўцы. У сярэдзіне 17 ст. род згас, маёнткі перайшлі праз сваяцтва шэрагу родаў.{{sfn|Насевіч|1993|}}