Сен-П’ер і Мікелон: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 27:
== Гісторыя ==
Французская экспедыцыя пад кіраўніцтвам [[Жак Карцье|Жака Карцье]] адкрыла астравы Сен-П'ер і Мікелон ў [[1536]] годзе. Першае пастаяннае паселішча было заснавана французамі ў [[1604]] годзе, выхадцамі з Нармандыі і Брэтані. Да 1713 года астравы ўваходзілі ў склад Акада - французскай калоніі ў [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыцы]], займалай тэрыторыю цяперашніх атлантычных правінцый Канады. Па ўмовах Утрехцкага міру (1713) французскія валоданні па берагах [[заліў Святога Лаўрэнція|заліва Святога Лаўрэнція]] і [[востраў Ньюфаўндленд]] адышлі да Англіі. З 1763 па 1778 гг. сюды бегла мноства перасяленцаў з Акада, у 1778 годзе астравы былі атакаваныя брытанцамі, а ўсё іх насельніцтва выслана за французскую падтрымку амерыканскай рэвалюцыі. Канчаткова астравы вярнуліся пад юрысдыкцыю Францыі толькі ў 1816 годзе і з тых часоў застаюцца апошнім фрагментам некалі шырокіх паўночнаамерыканскіх уладанняў гэтай еўрапейскай дзяржавы. З 1946 года астравы атрымалі статус заморскай тэрыторыі Францыі, з 19 ліпеня 1976 года - статус заморскага дэпартамента Францыі, а з 11 чэрвеня 1985 г. - сучасны статус заморскай супольнасці Францыі.
 
== Кіраванне ==
Дэпартаментам Сен-П'ер і Мікелон кіруе прэфект, які назначаецца прэзідэнтам Францыі. Орган мясцовага самакіравання - Тэрытарыяльны савет (19 членаў, якія выбіраюцца насельніцтвам на 6-гадовы тэрмін). Насельніцтва Сен-П'ер і Мікелона выбірае аднаго сенатара Францыі і аднаго дэпутата Нацыянальнага сходу Францыі.
 
== Палітычная структура ==