Ізяслаўскае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: lv:Izjaslavas kņazi
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ізясла́ўскае (Ізяслаўльскае) княства''' — удзельнае княства [[Полацкая зямля|Полацкай зямлі]], пазней '''Заслаўскае княства'''. Цэнтр — горад [[Ізяслаўль]], цяпер горад [[Заслаўе]] ў [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]].
 
Вылучылася пасля смерці полацкага кн. [[Усяслаў Брачыславіч|Усяслава Полацкага]] (1101), верагодна, як удзел [[Давыд Усяславіч|Давыда Усяславіча]]. У 1128 г. кн. ізяслаўльскім быў ужо сын Давыда Усяславіча — [[Брачыслаў Давыдавіч|Брачыслаў]]. Пасля высылкі ў 1129 г. полацкіх князёў у Візантыю, у т.л. Давыда Усяславіча з сынамі, лёс княства некаторы час невядомы. Верагодна, з сяр. 1130-х і да сяр. 1160-х Ізяслаўль у якасці ўдзелу ўваходзіў у [[Менскае княства]] — у сяр. 1160-х ізяслаўльскі сталец заёмаўзаймаў [[Усевалад Глебавіч]]. Усевалад вымушаны быў адмовіцца да Ізяслаўля пад ціскам полацкага кн. [[Рагвалод-Васіль|Рагвалода-Васіля]] на карысць Брачыслава Давыдавіча, які вярнуўся з Візантыі. Усевалад атрымаў замест Ізяслаўля [[Стрэжаў]] і больш крыніцамі не згадваецца. Астатнія Глебавічы не змірыліся са стратаю Ізяслаўля і зноў захапілі яго паланіўшы Брачыслава і яго брата [[Валодша|Валодшу]], але хутка пад ціскам Рагвалода-Васіля вымушаныя былі вызваліць іх і вярнуць ім Ізяслаўльскае княства. У [[1160-я|1160-х]] Ізяслаўскае княства раздрабілася, з яго вылучыўся [[Лагойскае княства|Лагожскі ўдзел]] і, магчыма, яшчэ нейкія удзелы. У 1180 г. побач з ізяслаўльскімі князямі, нашчадкамі Брачыслава і Валодшы, згадваецца лагожскі кн. [[Усяслаў Мікуліч]], верагодна, іх сваяк. Да 1186 г., пры невядомых акалічнасцях, нашчадкі Давыда Усяславіча зноў страцілі Ізяслаўль на карысць менскіх Глебавічаў і цяпер ужо назаўсёды — у 1186 г. на лагожскім стальцы згадваецца ўжо [[Васілька Валадаравіч]], магчыма, тымчасова [[Лагойск]] быў галоўным горадам ізяслаўльскіх земляў.
 
У [[1320-я|1320-х]] г. Ізяслаўскае княства належыла [[Альгерд]]у, які ў [[1345]] г. даў яго ўдзелам свайму брату [[Яўнут Гедзімінавіч|Яўнуту]]. Ізяслаўскае княства належала нашчадкам Яўнута — князям Заслаўскім, а пасля перайшло пасагам да [[Род Глябовічаў|Глябовічаў]]. [[Ян Янавіч Глябовіч|Я. Я. Глябовіч]] не называўся ўжо князем, але меў тытул [[граф|графа]] [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]] на [[Дуброўна|Дуброўне]] і Заслаўе.