Ахейцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
 
==Гісторыя==
Продкі ахейцаў адносіліся да [[Індаеўрапейцы|індаеўрапейскіх]] плямёнаў, якія ў старажытнасці насялялі тэрыторыі на поўнач ад [[Балканскі паўвостраў|Балканскага паўвострава]]. У III тыс. яны мігрыравалі на поўнач [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]], а ў пач. II тыс. да н. э. - на [[Пелапанес]]. Той факт, што ў старажытнагрэчаскіх тэкстах іх таксама называлі аргосцамі (Αργεῖοι), а вобласць на Пелапанесе - [[Ахая|Ахаей]], сведчыць пра значную ролю Паўднёвай [[Грэцыя|Грэцыі]] ў фарміраванні ахейскай супольнасці. У творах [[Гамер]]а сінонімам ахейцаў былі данайцы. Абодвы варыянты пазначэння адной старажытнагрэчаскай супольнасці таксама сустракаюцца ў тэкстах [[Старажытны Егіпет|Старажытнага Егіпту]]. У старажытнагрэчаскай міфалогіі продкам ахейцаў выступаў [[Данай]].
 
У пач. II тыс. да н. э. ахейцы заснавалі шэраг дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі кантынентальнай Грэцыі, у тым ліку [[Мікены]], [[Горад Аргос|Аргос]], [[Афіны]], [[Тырынф]] і інш., якія знаходзіліся пад уплывам [[Мінойская цывілізацыя|цывілізацыі мінойцаў]]. У сяр. II тыс. да н. э. ахейцы захапілі [[востраў Крыт|Крыт]]. У выніку імі была створана [[Мікенская цывілізацыя]], якая дасягнула росквіту ў друг. пал. II тыс. да н. э. Ахейскія мараплаўцы наведвалі землі Заходняга і Ўсходняга [[Міжземнае мора|Міжземнамор'я]], удзельнічалі ў вайне з [[Троя]]й.
 
У XII ст. да н. э. ахейцы былі выціскнутыя [[дарыйцы|дарыйцамі]] на поўнач Пелапанеса і іншыя ўскраінныя вобласці Грэцыі. У класічны перыяд гісторыі Старажытнай Грэцыі не захавалася асобнага ахейскага дыялекту, аднак многія знакамітыя роды ў Афінах і іншых гарадах памяталі пра сваё ахейскае паходжанне.
 
==Культура і грамадства==