Самвыдат: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, typos fixed: ня → не (8) using AWB (7794)
Радок 26:
Такія праблемы знайшлі свае адлюстраванне ў мастацкай літаратуры: "Доктар Жывага" Барыса Пастэрнака, "Архіпелаг ГУЛАГ" і "Ракавы корпус" А. Салжаніцына, "Жыцце і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна" А. Зіноўева. Такія творы маглі пабачыць свет толькі праз самвыдат і набылі пэўную папулярнасць як свайго роду "забароненая праўда".
 
Акрамя гэтага выдавецкай дзейнасцю займаліся таксама і падпольныя палітычныя групы і [[Праваабарончы рух у СССР|праваабарончыя аб'яднанні СССР]] у тым ліку групы садзеянню выканання Хельсінкскіх пагадненняў, напрыклад [[Маскоўская Хельсінкская група]]. Палітычныя групы распаўсюджвалі лістоўкі з палітычнымі лозунгамі і праграмы палітычных і эканамічных пераўтварэнняў у СССР. Праваабарончыя групы рыхтавалі паведамленні аб парушэннях правоў чалавека ў Савецкім саюзе, распаўсюджвалі іх у СССР і адпраўлялі ў правабарончыя інстытуты краін Захаду. У 1970 г. старшыня КДБ СССР [[Юрый Андропаў|Ю. Андропаў]] прызнаў, што за 5 год арганізаваны дысідэнцкі рух падрыхтаваў не меньш 400 грунтоўных даследванняў па гісторыі, эканоміцы, правам чалавека ў Савецкім саюзе з праграмнымі прапановамі па пераўтварэнню дзяржаўнага ладу<ref>[http://www.yale.edu/annals/sakharov/documents_frames/Sakharov_019.htm Доклад Андропова о самиздате в ЦК КПСС, Протокол от 21 декабря 1970 г.]</ref>. Безумоўна, гэты від самвыдата лічыўся найбольш небяспечным, караўся туремным зняволеннем альбо прымусовым лячэннем у псіхіятрычных клініках. Самвыдатам распаўсюджваліся і засакрэчаныя афіцыйныя дакументы савецкай улады, напрыклад даклад Хрушчова аб кульце асобы Сталіна на 20-м з'ездзе КПСС (1956 г.)<ref name="эпо">Хорошевский А. Ю. 100 знаменитых символов советской эпохи. Харьков: ФОЛИО, 2006. С.412-418</ref>.
 
Антысавецкай дзейнасцю лічылася таксама падпольная вытворчасць і распаўсюджванне рэлігійнай літаратуры. Да сярэдзіны 1960-х гг. за наяўнасць забароненых рэлігійных кніг брашур і часопісаў можна было атрымаць некалькі год турэмнага зняволення. У 1963 г. ва Ўкраіне Іван Дзябка, адзін з Сведкаў Іеговы, які займаўся тыражыраваннем рэлігійнай літаратуры ў спецыяльна зробленым і замаскіраваным сховішчы быў растраляны супрацоўнікамі КДБ ў бліжэйшым лесе<ref>Jehovah's Witnesses Yearbook 2002, p. 217</ref>.