Віцебскі мастацкі музей: Розніца паміж версіямі

→‎Калекцыя: вікіфікацыя
(→‎Калекцыя: вікіфікацыя)
 
== Калекцыя ==
У экспазіцыі прадстаўлены калекцыі рускага і еўрапейскага [[фарфор]]у і фаянсу 18 — пачатку 20 ст., вышыўкі беларускіх майстроў 1-й палавіны 19 ст.; посуд Налібоцкай і Урэцкай мануфактур 18 ст. Экспануюцца творы вядомых рускіх мастакоў: [[Іван Канстанцінавіч Айвазоўскі |І. Айвазоўскага]], М. Свярчкова, [[Іван Крамской|І. Крамскога]], А. Куінджы, [[Ісак Ільіч Левітан |І. Левітана]], В. Пярова, І. Шышкіна, [[Ілля Рэпін|І. Рэпіна]] і інш.; карціны беларускіх мастакоў і тых, хто працаваў у Беларусі: [[Вітольд Бялыніцкі-Біруля|В. Бялыніцкага-Бірулі]], С. Заранкі, [[Іван Хруцкі|І. Хруцкага]] і інш.; прадстаўнікоў Віцебскай мастацкай школы: [[Іегуда Пэн|І. Пэна]], [[Заір Азгур|З. Азгура]], [[Абрам Маркавіч Бразер|А. Бразера]], С. Гершова, Л. Лейтмана, [[Яфім Сямёнавіч Мінін|Я. Мініна]], А. Рома, Л. Рана, [[Саламон Юдовін|С. Юдовіна]], [[Давід Аронавіч Якерсон|Д. Якерсона]]; сучасных мастакоў Беларусі.
 
Музей арганізуе выстаўкі, сустрэчы з мастакамі, скульптарамі, майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пры ім працуе дзіцячая мастацкая студыя. Мае рэстаўрацыйную майстэрню.
Ананімны ўдзельнік