Міхаіл Фёдаравіч Барздыка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Мастак | імя = Міхаіл Барздыка | арыгінальнае імя = | імя пры нараджэнні = Міхаіл Ф...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:48, 1 ліпеня 2012

Міхаіл Фёдаравіч Барздыка (нар. 14 студзеня 1944, в. Шклянцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі графік.

Міхаіл Барздыка
Імя пры нараджэнні Міхаіл Фёдаравіч Барздыка
Дата нараджэння 14 студзеня 1944(1944-01-14) (80 гадоў)
Месца нараджэння Шклянцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць
Грамадзянства  Беларуская ССР Беларусь
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр графіка
Вучоба Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут

Скончыў Мінскі мастацкі інстытут (1973), выкладаў у ім. 3 1975 г. супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі. Творчасць адметная спалучэннем філасофскага разумення жыцця і лірычнай інтэрпрэтацыі (дыптых «Воблакі і камяні», 1988; «Метамарфозы», 1992; «Варыяцыі на тэму восені», 1994; «Падабенства», 1995, і інш.). Яго творы адзначаныя срэбраным медалём на 22-м міжнародным са­лоне ў Бельгіі (1992) і залатым медалём Еўрапейскай AM [акадэміі мастацтваў] (1993). Многія творы прысвечаны Плешчаніцам і Лагойскаму раёну.

У 2001 годзе праілюстрыраваў выданне кнігі «Сымон-музыка» Я. Коласа[1].

Зноскі

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 341-342