Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат змяніў: pt:Radio Free Europe
др clean up, replaced: ньн → нн, траўня → мая (2) using AWB (7893)
Радок 13:
| on-line_трансляцыя = [http://www.svobodanews.ru/audio/programlive/152654.html ёсць]
}}
'''Радыё Свабодная Еўропа''', '''Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода''' ({{lang-en|Radio Free Europe/Radio Liberty}}) — радыёстанцыя, якая фінансуецца Кангрэсам [[ЗША]]. Старшыня — Джэфры Гедмін<ref>Алесь Дашчынскі. [http://www.svaboda.org/articleprintview/1736470.html Гедмін моцна расчараваны, як беларуская ўлада ставіцца да Курапатаў]// Радыё "Свабода". [[21 мая|21 мая]] [[2009]]</ref>.
 
Радыёстанцыя створана ў [[1949]] у [[Нью-Ёрк]]у, з [[1950]] яе сядзібай стаў [[Мюнхен]]. Летам 1950 пачалося вяшчанне з перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з [[Чэхаславакія]]й — першыя праграмы былі на чэшскай мове. Прыкладна праз год у Мюнхене пад радыёстанцыю быў абсталяваны асобны будынак.
 
Радыё Свабодная Еўропа вяшчала на краіны [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропы]], якія пасля [[1945]] трапілі ў сферу ўплыву [[СССР]], а таксама на [[Літва|Літву]], [[Латвія|Латвію]] і [[Эстонія|Эстонію]] (ЗША не прызналі іх уключэння ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік былога СССР вяшчала Радыё "Свабода". Беларуская служба [[Беларуская служба Радыё "Свабода"|Радыё "Вызваленне"]] пачала вяшчанне [[20 траўнямая]] [[1954]] года<ref>[http://www.svaboda.org/articleprintview/1733913.html Свабодзе — 55!]// Радыё "Свабода". [[18 мая|18 траўня]] 2009</ref>. У [[1959]] годзе адбылася змена назову радыёстанцыі з «ВызваленьнеВызваленне» на «Свабода»<ref>Сяргей Шупа. [http://www.svaboda.org/articleprintview/1768613.html Радыё Свабода год за годам: 1959]// Радыё "Свабода". [[6 ліпеня]] 2009</ref>. У [[1973]] годзе Радыё «Свабода» і Радыё «Свабодная Еўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Галоўнай разведвальнай ўправы ЗША і перадалі пад кіраванне адмыслова створанаму Камітэту міжнароднага радыёвяшчання. Ад таго часу фінансаванне ажыццяўляецца адкрыта праз амерыканскі Кангрэс<ref>Сяргей Шупа. [http://www.svaboda.org/articleprintview/1772413.html Радыё Свабода год за годам: 1973]// Радыё "Свабода". [[20 ліпеня]] 2009</ref>.
 
У 1990-я гг., пасля палітычных змен ва Усходняй Еўропе, сядзіба радыёстанцыі была перанесена ў [[горад Прага|Прагу]]. Былі выведзены па-за рамкі станцыі некаторыя нацыянальныя рэдакцыі (польская, чэшская, венгерская, славацкая), у той жа час пачалося вяшчанне на некаторыя іншыя краіны (напр. [[Іран]], [[Ірак]], а яшчэ раней — на [[Афганістан]]).
 
Зараз у эфір радыёстанцыі выходзяць праграмы больш як на 20 мовах. Вяшчанне вядзецца на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі і Інтэрнэт, таксама праграмы рэтранслююцца ў многіх краінах мясцовымі станцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Радыё "Свабодная Еўропа" мае прадстаўніцтвы ў 19 краінах<ref>Вольга Грынявіцкая. [http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14525 Джэф Гэдмін: «Калі ўлады баяцца Радыё Свабода, то гэта выглядае, што яны баяцца свайго народа...»]// Народная воля. №79-80 (3005-3006) [[26 мая|26 мая]] 2009</ref>.
 
== Геаграфія вяшчання ==