Смальяны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 5:
== Назва ==
На думку краязнаўца А. Шынкевіча, тапонім «Смаляны» ўтварыўся ад слова «смала», якую тут некалі гналі ў мясцовых смалакурнях. Тым часам гісторык [[Андрэй Мяцельскі|А. Мяцельскі]] лічыць, што назва паселішча мае сувязь з яго размяшчэннем на мяжы [[Полацкае княства|Полацкага]] і [[Смаленскае княства|Смаленскага княстваў]]<ref name="ehb">Святаслаў Асіноўскі. Смаляны // {{Літаратура/ЭГБ|6-1к}} C. 363.</ref>.
 
== Гісторыя ==
Першы пісьмовы ўспамін пра Смаляны як маёнтак у Аршанскім намесніцтве, уладанне князя С. Бельскага, датуецца [[1484]] годам. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы ([[1565]]—[[1566]]) мястэчка ўвайшла ў склад [[Аршанскі павет|Аршанскага павета]] [[Віцебскае ваяводства|Віцебскага ваяводства]].
 
У розныя часы Смаляны знаходзіліся ў валоданні князеў [[Курбскія|Курбскіх]], [[Астрожскія|Астрожскіх]], [[Сангушкі|Сангушкаў]] і інш. Да [[1626]] года князь С. Сангушка-Ковельскі збудаваў тут [[Смалянскі замак|мураваны замак]], які пацярпеў ад ваенных дзеянняў у часе [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццігадовай]] і [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай]] войнаў. Аднак сапраўдны заняпад замка пачаўся ў кан. [[18 стагоддзе|XVIII ст.]], а ў сяр. [[19 стагоддзе|XIX ст.]] новы гаспадар паселішча расійскі сенатар Сямёнаў прадаў збудаванне на цэглу<ref>Смалянскі замак // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 602.</ref>.
 
Статус мястэчка Смаляны мелі з [[1678]] года. У [[1680]] годзе тут збудавалі мураваны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі [[Ордэн дамініканцаў|ордэна дамініканцаў]], а ў [[1742]] годзе — драўляную ратушу.
 
У выніку [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1772]]) Смаляны апынуліся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], дзе зрабіліся цэнтрам воласці Аршанскага павета. У [[1792]] годзе тут збудавалі драўляную Спаса-Праабражэнскую, а ў [[1864]] годзе — мураваную Аляксееўскую цэрквы. У [[Вайна 1812 года|Вайну 1812 года]] [[13 лістапада|13]]—[[14 лістапада]] пад Смалянамі адбылася [[Бітва пад Смалянамі|бітва]] паміж расійскімі і французскімі войскамі. У [[1877]] годзе мястэчка наведаў мастак [[Напалеон Орда|Н. Орда]], які замаляваў магілу [[Тамаш Зан|Тамаша Зана]]. На [[1880]] год у Смалянах было 252 будынкі, 55 крамаў, 4 царквы, касцёл, 4 малітоўныя дамы, сінагога. У [[1900]] годзе адкрылася сельскагаспадарчая школа. У пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] існавалі гарбарны і цагельны заводы, бальніца, аптэка, народная чытальня, пошта, вадасховішча з дамбай і шлюзамі, дзе гадавалі карпаў.
 
[[1 студзеня]] [[1919]] згодна з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі Смаляны ўвайшлі ў склад [[БССР|Беларускай ССР]], аднак [[16 студзеня]] Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. У сакавіку [[1924]] Смаляны вярнулі БССР, дзе яны зрабіліся цэнтрам сельсавета Аршанскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі. Станам на [[1999]] тут было 537 гаспадарак. У наш час у Смалянах дзейнічае толькі драўляная праваслаўная Спаса-Праабражэнская царква 2-й паловы [[18 стагоддзе|XVIII стагоддзя]].
 
<center><gallery widths=215 heights=170 caption="Вёска на даўніх акварэлях">
Выява:Smalany. Смаляны (J. Pieška, XIX).jpg|Замак Белы Ковель. [[Юзэф Пешка|Ю. Пешкі]], кан. [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]]
Выява:Smalany, Napaleon Orda.jpg|Панарама. [[Напалеон Орда|Н. Орда]], 2-я пал. [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]
Выява:Smalany, Tamaš Zan. Napaleon Orda.jpg|Магіла [[Тамаш Зан|Т. Зана]]. Н. Орда, 2-я пал. [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]
</gallery></center>
 
== Смалянская спіртаачышчальная фабрыка ==