Беларуска-літоўскі летапіс (1446): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Беларуска-літоўскі летапіс 1446 году}}: летапісны звод з ліку [[беларуска-літоўскія л...
(Няма розніцы)

Версія ад 15:12, 24 студзеня 2008

Шаблон:Вызнч: летапісны звод з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў, першы агульнадзяржаўны летапісны звод у ВКЛ. Звод апісвае гістарычныя падзеі з 9 ст. да 1446 (адсюль назва).

Тэкст зводу складаўся паступова.У аснове зводу ляжыць летапіс, складзены на стыку 1320-х—1330-х гг. у Смаленску, магчыма, пры двары мітрапаліта Герасіма. Звесткі запазычаны са старажытнарускіх летапісаў і твораў, напісаных у Кіеве, Смаленску, Маскве, Вільні. Неад'емнай часткай звода з'яўляюцца «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» і «Пахвала Вітаўту».

Тагачасная рэчаіснасць прадвызначыла наяўнасць у зводзе сюжэтаў татарскага нашэсця, дзейнасці вялікіх князёў маскоўскіх і гістарычных падзеяў у ВКЛ (пададзеныя ў цеснай сувязі з гісторыяй Маскоўскай Русі і ў пераемнасці з гісторыяй Кіеўскай Русі). Выведзена ідэя абароны сваёй краіны ад іншаземцаў, асабліва ў запісах аб бітве на Вожы (1378), Кулікоўскую бітву (1380), прыняцці Смаленскам князя Юрыя Святаславіча (1401). Палітычная гісторыя ВКЛ паданая ў аб'ёме «Летапісца...».

У зводзе абгрунтоўваецца заканамернасць палітычнага аб'яднання літоўскіх, беларускіх і ўкраінскіх земляў у складзе ВКЛ і цэнтралізатарская палітыка літоўскіх князёў, выяўляецца імкненне перадавых колаў тагачаснага грамадства асэнсаваць гістарычную ролю ВКЛ ва Усходняй Еўропе. Адчуваецца ўплыў канцэпцыі правідэнцыялізму — для пераказу выбраныя толькі тыя факты і падзеі, якія паказвалі дзейнасць князёў, ваенаначальнікаў, найвышэйшага духавенства. Але агульны характар зводу, у параўнанні са старажытнарускім летапісаннем, больш свецкі.

Звесткі са старажытнарускіх крыніц былі выбраны тэндэнцыйна[1], што звязана з грамадзянскай вайной 1430-х гг. і расколам ВКЛ, калі было небяспечна ўзгадваць аб дзяржаўнай самастойнасці Полацкай зямлі ў 10—13 ст. Таксама не былі ўключаны звесткі аб рассяленні ўсходніх славян, аб паходзе Аскольда і Дзіра на Царград, аб паходах кіеўскіх князёў на яцвягаў, радзімічаў, балгараў, харватаў, палякаў. Аўтар не праявіў цікавасці да асуджэння княжацкіх міжусобіцаў[2]

Зноскі

  1. Адзначана беларускім даследчыкам Ю. А. Зайцам. Белазаровіч, С.51.
  2. Што характэрна, напрыклад, для «Аповесці мінулых гадоў». Белазаровіч, С.51.

Шаблон:Літ