Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=«Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага»}}: летапісны звод з лі...
(Няма розніцы)

Версія ад 16:52, 24 студзеня 2008

Шаблон:Вызнч: летапісны звод з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў. Звод быў складзены ў 1520-я гг., магчыма, у Вільні, а яго аўтар быў набліжаным да магнатаў Гаштольдаў. Апісваюцца гістарычныя падзеі ў ВКЛ з часоў легендарнага князя Палемона да часоў князя Гедыміна.

Стварэнне зводу было выклікана тым, што кіроўныя колы ВКЛ больш не былі задаволеныя летапісам 1446 году, як агульнадзяржаўным летапісным зводам, бо там гісторыя ВКЛ з'яўлялася арганічным працягам гісторыі Кіеўскай Русі, і літоўскія князі выступалі носьбітамі агульнарускіх тэндэнцыяў. Новыя ж грамадска-палітычныя тэндэнцыі, што аформіліся пад пач. 16 ст., вымагалі ідэйнай падтрымкі для адасобнення літоўскай арыстакратыі ад усходняй традыцыі, абгрунтавання літоўскай этнічнай самабытнасці, і пацверджання гістарычнага права літоўскай арыстакратыі на беларускія і ўкраінскія землі.

У аснове летапісу ляжыць легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў. Улада літоўскіх князёў на Русі тлумачылася наступствамі мангола-татарскага нашэсця і шлюбамі з дачкамі мясцовых князёў. Назіраецца антыпольская скіраванасць зводу: так, Ягайла называецца клятвапарушальнікам і забойцам[1].

Зноскі

  1. Белазаровіч, С.52.

Шаблон:Літ