Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву''' — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстано...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:43, 2 ліпеня 2012

Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі трэнераў-выкладчыкаў па розных відах спорту. Створана ў 1989 г. у Віцебску на базе школы-інтэрната спартыўнага профілю.

Прымае асоб з 7-га класа агульнаадукацыйнай школы. Пасля заканчэння курса сярэдняй школы на падставе конкурсных экзаменаў і спартыўных вынікаў асобныя вучні залічваюцца на 1-ы курс вучылішча. Тэрмін навучання па спецыяльнасці «трэнер-выкладчык» 2 гады.

Літаратура

  • Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1997. - Т. 4. - С. 214.