Першы закон Ньютана: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Norman (размовы | уклад)
др Першы закон Ньютона перанесена ў Першы закон Ньютана: таму што "Ньютан" пішацца праз "а" (націск на "ю")
Norman (размовы | уклад)
Арыстоцелева ўяўленне аб інерцыі; сувязь закона інерцыі з прынцыпам адноснасці
Радок 1:
'''Першы закон [[Ісак Ньютан|Ньютана]]''' ('''закон [[інерцыя|інерцыі]]''') вызначае характар [[механічны рух|руху]] [[свабоднае цела|свабоднага цела]]. Гэты закон быў адкрыты [[Галілеа Галілей|Галілеем]], але называецца імем Ньютана, таму што ён уключыў яго ў сваю [[законы Ньютана|сістэму законаў руху]].
 
Закон інерцыі сцвярджае, што ўласцівасцю кожнага цела ёсць захаванне [[хуткасць|хуткасці]] свайго руху, а змена хуткасці (паскарэнне або замаруджанне) магчымая толькі вынікам знешняга ўздзеяння.
Сучасная фармулёўка закону:
 
==Антычныя ўяўленні аб інерцыі==
''Існуюць сістэмы адліку, што называюцца [[інерцыйная сістэма адліку|інерцыйнымі]], у якіх свабоднае цела (такое, на якое не аказваюцца вонкавыя ўздзеянні) захоўвае сваю сталую [[хуткасць]] ці знаходзіцца ў спакоі''.
 
Свабодная целы ў рэальным жыцці не сустракаюцца, бо на любое цела ў наваколькым свеце дзейнічаюць тыя ці іншыя сілы. Гэта прыводзіла антычных навукоўцаў да памылковай высновы аб тым, што цела не можа рухацца без знешняга ўздзеяння. [[Арыстоцель]] у сваім трактаце «[[Фізіка (Арыстоцель)|Фізіка]]» разважае:
 
: ніхто не можа сказаць, чаму цела, што рухаецца, спыніцца дзе-небудь, бо чаму яно спыніцца тут, а не там? Значыць, яно павінна або не рухацца, або рухацца бясконца, калі яму толькі не перашкодзіць нешта мацнейшае. Далей, падаецца, што цела рухаецца ў пустэчу, бо тая саступае, але ў пустэчы гэта ёсць па ўсіх напрамках, таму яно павінна рухацца ўва ўсе бакі. <ref>Арыстоцель, «Фізіка», том 4, глава 8</ref>
 
Арыстоцель, такім чынам, адмаўляе інерцыю, зыходзячы з памылковай думкі аб тым, што цела праз ізатропнасць [[прастора|прасторы]] («пустэчы») не можа «ведаць», куды яно павінна рухацца. Пункт погляду Арыстоцеля аспрэчваўся навукоўцамі, але панаваў да адкрыцця закона інерцыі.
 
==Закон інерцыі, прынцып адноснасці і інерцыйныя сістэмы адліку==
 
З арыстоцелевай высновы аб неабходнасці знешняга ўздзеяння на цела для яго руху вынікае, што ў сістэме адліку, звязанай з целам, што рухаецца, на яго не дзейнічаюць тыя сілы, што дзейнічаюць у іншых сістэмах. Але гэта супярэчыць вынікам эксперыментаў, якія сцвярджаюць адваротнае: рух або нерухомасць не ўплывае на характар фізічных працэсаў. Апошняе сцверджанне называецца [[прынцып адноснасці Галілея|прынцыпам адноснасці Галілея]] і з'яўляецца абагульненнем закона інерцыі.
 
Відавочна, аднак, што гэты прынцып не можа выконвацца абсалютна ва ўсіх [[сістэма адліку|сістэмах адліку]], бо калі свабоднае цела захоўвае хуткасць у адной сістэме, то яно не будзе яго захоўваць у сістэме, што рухаецца адносна яе з [[паскарэнне]]м. Таму закон інерцыі патрабуе аксіяматычнага сцверджання наяўнасці такіх сістэм адліку, дзе ён выконваецца ([[інерцыйная сістэма адліку|інерцыйных сістэм]]). З улікам гэтага закон фармулюецца так:
 
''Існуюць сістэмы адліку, што называюцца [[інерцыйная сістэма адліку|інерцыйнымі]], у якіх свабоднае цела (такое, на якое не аказваюцца вонкавыя ўздзеянні) захоўвае сваю сталую [[хуткасць]] ці знаходзіцца ў спакоі''.
 
Паколькі рух са сталай хуткасцю - гэта [[раўнамерны рух|раўнамерны]] [[прамалінейны рух|прамалінейны]] рух, то з закону інерцыі вынікае, што свабодныя целы ў інерцыйных сістэмах адліку рухаюцца раўнамерна і прамалінейна.
 
Відавочна, што ўсе інерцыйныя сістэмы адліку рухаюцца адна адносна адной з пастаяннай хуткасцю. Сістэма, што рухаецца адносна інерцыйнай сістэмы адліку з паскарэннем, з'яўляецца [[неінерцыйная сістэма адліку|неінерцыйнай]].
 
[[Category:Класічная механіка]]