Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс: Розніца паміж версіямі

спартыўны комплекс у Віцебску, Беларусь
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс''' — цэнтральны спартыўны комплекс Віцебска, ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:06, 3 ліпеня 2012

Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс — цэнтральны спартыўны комплекс Віцебска, створаны ў 1998-2001 г. у выніку рэканструкцыі гарадскога стадыёна “Дынама”, пабудаванага ў 1937 г. на 5 тыс. месцаў.

Праект рэканструкцыі распрацаваны інстытутам “Віцебскграмадзянпраект”. Аўтары праекта - В.П. Андаралаў, А.А. Зафатаеў і інш. Агульная плошча комплекса 13555 м²; магутнасць 8470 гледачоў (плануемая магутнасць пасля другой чаргі рэканструкцыі – 15500 гледачоў).

Структура комплекса

Спорткомплекс уключае: 2 футбольныя палі (105+68); легкаатлетычнае ядро – 8 бегавых дарожак, сектары для прыжкоў у дліну, вышыню з шэстам, для кідання молата; спецыялізаваны зал для бокса; канькабежную дарожку; заходнюю трыбуну, у якой размешчаны трэніровачны легкаатлетычны манеж; гульнёвы спартыўны зал для валейбола і баскетбола з трыбунамі на 330 гледачоў; залы атлетычнай гімнастыкі, аэробікі; узнаўленчы цэнтр; кабінет допінг-кантролю, кафэ і іншыя падсобныя і службовыя памяшканні.

На базе спорткомплекса праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі спаборніцтвы па баскетболе, валейболе, тэнісе, футболе і інш.

Літаратура

  • Соколов, А.П. Витебский центральный спортивный комплекс / А.П. Соколов // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. - Мн., 2005. – С. 112.