Антон Паўлавіч Яленскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 55:
 
У [[1847]] у [[Мінск]]у на дваранскіх выбарах губернскае дваранства (пасля прапановы Эміля Паўлавіча Аскеркі, Антона Паўлавіча Яленскага і Сабеслава Юзафавіча Бярновіча) выступіла з рэзалюцыяй пра жаданне скасавання прыгону, што сустрэла рэзкую адмоўную рэакцыю царскіх улад. На тых жа дваранскіх выбарах у [[1847]] у [[Мінск]]у пасля Кеневіча мазырскім павятовым маршалкам быў выбраны [[Казімір Тадэушавіч Замайскі]], які, не даслужыўшы сваёй кадэнцыі да 1850, па прычыне хваробы падаў у адстаўку ў 1848. На экстраардынарных дваранскіх выбарах у [[Мазыр]]ы 29 мая 1848 павятовае дваранства выбрала Антона Паўлавіча Яленскага на пасаду мазырскага павятовага маршалка, але [[Губернатары Мінскай губерні|мінскі губернатар]] (1844—1850) [[Аляксей Васільевіч Сямёнаў|Аляксей Васільевіч Сямёнаў]] (1799—1864) 13 верасня 1848 не зацвердзіў гэты выбар, бо Яленскі не праслужыў належных поўных 10 год на службе для заняцця такой пасады як павятовы маршалак, а іншыя кандыдаты падчас выбараў — Снядэцкі і Лянкевіч — не могуць быць выбраны, бо Снядэцкі не прадставіў свой фармулярны спісак аб службе, а Лянкевіч знаходзіўся пад следствам. Сямёнаў прасіў [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] (1847—1853) [[Атон Ігнатавіч Горват|Атона Ігнатавіча Горвата]] (1809—1894) аб распараджэнні правесці новыя выбары ў Мазыры для выбрання кандыдатаў на гэтую пасаду. На што Горват паведаміў губернатару, што прызначыў выбары мазырскага павятовага маршалка на 15 студзеня 1849, а пакуль выконваў абавязкі маршалка мазырскі павятовы суддзя Лаўрэнцій Яўхімавіч Богуш. Дарэчы, Атон Горват быў блізкім сваяком Яленскага, бо сястра апошняга Ганна Паўлаўна Яленская стала жонкай [[Станіслаў Ігнатавіч Горват|Станіслава Ігнатавіча Горвата]] (1804–пасля 1876), [[Рэчыцкія павятовыя маршалкі|рэчыцкага павятовага маршалка]] (1863–1872), роднага брата Атона Горвата. Аднак пасада мазырскага павятовага маршалка заставалася вакантнай да 1850, калі на чарговых дваранскіх выбарах у Мінску 11 снежня 1850 на пасаду мазырскага павятовага маршалка на кадэнцыю 1850—1853 усё роўна дваранамі павета быў выбраны Антон Паўлавіч Яленскі.
[[Выява:Sabina Jelenska z Dybowsklch.jpg|left|thumb|Сабіна Леапольдаўна Яленская (з роду Дыбоўскіх)]]
 
Падчас чарговых дваранскіх выбараў у [[Мінск]]у 30 верасня 1853 мазырскім павятовым маршалкам на кадэнцыю 1853—1856 быў абраны зноў [[Казімір Тадэушавіч Замайскі]], а першым «кандыдатам» (намеснікам) — Антон Паўлавіч Яленскі. Аднак [[Губернатары Мінскай губерні|мінскі губернатар]] (1850—1857) [[Фядот Мікалаевіч Шкларэвіч|Фядот Мікалаевіч Шкларэвіч]] (1799—?) не зацвердзіў Яленскага на гэтай пасадзе. Пазней, 28 жніўня 1855 [[Казімір Тадэушавіч Замайскі]], з'яўляючыся мазырскім павятовым маршалкам, стане хросным бацькам сыну Антона Яленскага Адаму, а пры хросце немаўлятка ксёндзом Іязафатам Пратыцкім у касцёле ў Капаткевічах, акрамя іншых сведкаў ([[Напаляон Феліксавіч Яленскі|Напаляон Яленскі]], Дмітрый Еўдакімаў (Еўдакімовіч), Фабіяна Леапольдаўна Дыбоўская (сястра Сабіны з Дыбоўскіх Яленскай), Эмілія Лянкевіч, Сабін Лянкевіч), будзе прысутнічаць і жонка маршалка Мальвіна з Мархіа Замайская.
Радок 62:
 
У [[1859]] Яленскі прымаў удзел у распрацоўцы маянткоўцамі літоўска-беларускіх губерняў праекта [[Літоўскае таварыства сельскай гаспадаркі|Літоўскага таварыства сельскай гаспадаркі]]. І 18 (30) мая 1860 падпісаў, у шэрагу іншых асоб, распрацаваны статут [[Літоўскае таварыства сельскай гаспадаркі|Літоўскага таварыства сельскай гаспадаркі]].
Яленскі выказваўся за скасаванне прыгону, але за вызваленне сялян без надання іх зямлёй. Дом Яленскага ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], дзе жыў з 1861, быў пунктам спатканняў і сходаў групоўкі «белых» у літоўска-беларускіх губернях. У чэрвені 1861 па загаду [[Віленскія генерал-губернатары|Віленскага генерал-губернатара]] (1855–1863) [[Уладзімір Іванавіч Назімаў|Уладзіміра Іванавіча Назімава]] за ўдзел у [[Паўстанне, 1863-1864|перадпаўстанчым]] маніфестацыйным руху ў [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] Яленскі быў высланы пад эскортам жандармерыі з Вільні ў [[Мінская губерня|Мінскую губерню]] ў распараджэнне мінскага губернатара з забаронай вяртання ў Вільню. У маі 1862 Яленскі таемна ўдзельнічаў у з’ездзе дваран літоўска-беларускіх губерняў у [[Горад Вільнюс|Вільні]] па стварэнні праектаванага [[Літоўскае земскае крэдытнае таварыства|Літоўскага земскага крэдытнага таварыства]] і увайшоўўвайшоў у склад яго часовага камітэта.
 
У падрыхтоўчы перыяд перад [[Паўстанне, 1863-1864|паўстаннем]] на таемным з'ездзе, адбытым у верасні 1862 у Вільні з удзелам прадстаўнікоў "моладзі" (так групоўка «белых» празвала безмаёнткавых членаў) быў выбраны таемны віленскі камітэт з "дарослых" (так празвалі членаў-маянткоўцаў) кіраўнікоў групоўкі «белых», куды разам з Антонам Яленскім увайшлі [[Якуб Казімір Станіслаў Гейштар|Якуб Гейштар]] (1827—1897), [[Аляксандр Аскерка|Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка]] (1830—1911), граф [[Віктар Вацлаў Старжынскі|Віктар Старжынскі]] (1826–1882), граф Станіслаў Міхалавіч Зіберг-Плятар (нар. 1823), [[Францішак Дамінікавіч Далеўскі]] (1825—1904). Ад імя камітэту Яленскі ездзіў у лютым [[1863]] у Варшаву для ўзгаднення з варшаўскімі кіраўнікамі стасункаў адносна паўстання.
Радок 68:
Пасля далучэння «белых» да [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] з лютага 1863 увайшоў членам у склад [[Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы|Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы]], дзе загадваў касай, непасрэдна кіраваў паўстанцкай арганізацыяй Мінскай губерні, арганізоўваў распаўсюджанне падпольных выданняў. Браты яго жонкі Сабіны — Павел Леапольдавіч Дыбоўскі (1826—1885), вядомы партызан-паўстанец (псеўданім «Зарэмба»), і Эміль Леапольдавіч Дыбоўскі — таксама прынялі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях у ходзе [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання]].
 
Адмовіўся падпісаць адрас вернападданства цару (вернападданы адрас да расійскага цара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра ІІ]]), які падпісвала мясцовае дваранства ў [[1863]], і быў арыштаваны 1 чэрвеня 1863. У часе следства на Яленскага далі паказанні некаторыя з яго падначаленых, таму Яленскі вырашыў прызнаць сваё членства ў [[Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы|Аддзеле кіраўніцтва правінцыямі Літвы]], каб сваёй хлуснёй на следстве прыкрыць іншых вязненых сваіх таварышаў. Сваім прыкладам пацягнуў за сабой да прызнання ва ўдзеле ў таемнай арганізацыі «белых» арыштаванага старшыню Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы [[Якуб Казімір Станіслаў Гейштар|Якуба Гейштара]]. У [[1865]] быў асуджаны да 15 гадоў катаргі на цяжкія капальныя работы ў [[Сібір]] — ва Ўсоль, куды за хворым Антонам Яленскім паехала яго жонка Сабіна. Былі канфіскаваны ўсе яго маёнткі. Канфіскаваны ўладамі родавы маёнтак Дунайчыцы ў Слуцкім павеце набыў з таргоў найстаршы сын Антона Яленскага Павел, якому ўлады дазволілі прымаць удзел у аукцыёне: калі сабраныя на аукцыён дваране даведаліся, што будзе ўдзельнічаць і сын паўстанца, ухіліліся ад таргоў, каб даць мажлівасць Паўлу набыць канфіскаваны родавы маёнтак па найніжэйшым кошце.
 
Ва Ўсолі Яленскі меў вострыя звады з [[Якуб Казімір Станіслаў Гейштар|Якубам Гейштарам]], якога вінаваціў у здрадзе таемнай арганізацыі ў ходзе [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання]], а Сабіна Яленская дапамагала хворым катаржнікам, атрымаўшы ад іх найменне “анёла”.