Розніца паміж версіямі "Беларуска-літоўскі летапіс (1446)"

няма тлумачэння праўкі
др (clean up using AWB (7794))
'''Беларуска-літоўскі летапіс 1446 года''' — першы агульнадзяржаўны летапісны звод [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ)]], прысвечаны гісторыі ўсходніх славян і Літвы. Належыць да [[беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісаў]], апісвае гістарычныя падзеі з 9 ст. да [[1446]] (адсюль назва).
 
Тэкст зводу складаўся паступова. У аснове зводу ляжыць [[летапіс]], складзены на стыку 1320-х—1330-х гг. у [[Смаленск]]у, магчыма, пры двары мітрапаліта [[Герасім, мітрапаліт|Герасім]]а. Звесткі запазычаны са [[старажытнарускія летапісы|старажытнарускіх летапісаў]] і твораў, напісаных у Кіеве, Смаленску, Маскве, Вільні. Неад'емнай часткай звода з'яўляюцца «''[[Летапісец вялікіх князёў літоўскіх]]''» і «''[[Пахвала Вітаўту]]''». Першапачатковая рэдакцыя не збераглася. У 1490-я г. ўзнікла яго 2-я рэдакцыя (Нікіфараўскі летапіс, [[Супрасльскі летапіс]], Акадэмічны летапіс), каля 1500 — 3-я, скарочаная рэдакцыя ([[Слуцкі летапіс]]).
 
Тагачасная рэчаіснасць прадвызначыла наяўнасць у зводзе сюжэтаў татарскага нашэсця, дзейнасці вялікіх князёў маскоўскіх і гістарычных падзеяў у ВКЛ (пададзеныя ў цеснай сувязі з гісторыяй Маскоўскай Русі і ў пераемнасці з гісторыяй Кіеўскай Русі). Выведзена ідэя абароны сваёй краіны ад іншаземцаў, асабліва ў запісах аб [[бітва на Вожы, 1378|бітве на Вожы]] ([[1378]]), [[Кулікоўская бітва, 1380|Кулікоўскую бітву]] ([[1380]]), прыняцці [[Смаленск]]ам князя [[Юрый Святаслававіч|Юрыя Святаславіча]] ([[1401]]). Палітычная гісторыя ВКЛ паданая ў аб'ёме «[[Летапісец вялікіх князёў літоўскіх|Летапісца...]]».