Розніца паміж версіямі "Беларуска-літоўскія летапісы"

др
др (афармленне)
У [[1901]] выйшла напісаная яшчэ ў [[1881]] праца І. А. Ціхамірава «Аб саставе заходнярускіх, гэтак званых літоўскіх летапісаў», а ў [[1910]] і [[1912]] — дзве працы [[Я. Якубоўскі |Я. Якубоўскага]].
 
Дакастрычніцкі перыяд гістарыяграфіі беларуска-літоўскага летапісання заве́ршыла напісаная яшчэ да 1917 манаграфія [[Ф. Сушыцкі|Ф. Сушыцкага]] ([[1921]]—[[1929]]) «Заходне-рускія летапісы як помнікі літаратуры», якая выявілася непераўзыйдзенай як у сэнсе поўнасці выкарыстання першакрыніц (у пар. з 1980-мі гг. не ўлічвалася толькі «[[Хроніка Літоўская і Жмойская]]»), так і літаратуры аб іх, аднак, не ўлічвала прац Якубоўскага. Пад гэты час склалася класіфікацыя б.-л. летапісаў на 2 ці 3 групы, прычым Хроніка Быхаўца заўсёды называлася поўным [[спісак|спіскам]]. Сушыцкі падзяліў летапісы на кароткія (Супрасльскі (асноўны з кароткіх), [[Слуцкі летапіс|Слуцкі (Увараўскі)]], Нікіфараўскі,Акадэмічны, Віленскі летапісы, летапіс Дуброўскага), складаныя (Румянцаўскі, Красінскага (абодва — асноўныя складаныя), Археалагічнага таварыства, Ціханравава, Рачынскага, Яўрэінаўскі, Патрыяршы), поўныя (Хроніка Быхаўца). Таксама да дакастрычніцкіх прац належала манаграфія А. А. Шахматава «Агляд рускіх летапісных зводаў XIV—XVI вв.» (выд. 1938), адна з частак якой цалкам прысвячалася б.-л. летапісам.
 
Першым пасля 1917 да беларуска-літоўскіх летапісаў звярнуўся [[У. Пічэта]], які выдзеліў «літоўска-беларускія летапісы» як адзін з асобных відаў крыніц у працы «Уводзіны ў рускую гісторыю» (1922), і наогул увёў паняцце «крыніцы па гісторыі Беларусі».