Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Іларыён Мяфодзьевіч ІГНАЦЕНКА''' ({{ДН|28|12|1919}} — {{ДС|||2002}}) — беларускі гісторык, акадэмік [[АН Беларусі]] ([[1974]]), доктар гістарычных навук (1965), прафесар ([[1966]]).
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Скончыў пракурорскія курсы ў Ленінградзе, Гомельскі педагагічны інстытут. У [[1939]]—[[1947]] служыў у ВМФ СССР. У 1948—1950 пракурор г. Гомеля, у [[1953]]—[[1955]], [[1956]]—[[1966]] у [[БДУ]], у [[1958]]—[[1960]] сакратар Мінскага гаркама КПБ. У [[1966]]—[[1969]], [[1975]]—[[1980]] дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У [[1969]]—[[1975]] дырэктар, з 1980 загадчык аддзела, а з 1991 галоўны навуковы супрацоўнік [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытута гісторыі]] [[АН Беларусі]].
 
Член ЦК КПБ у 1976—81. Дэпутат ВС БССР у 1975—86.
 
== Навуковая дзейнасць ==
Аўтар прац, прысвечаных праблемам Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый (1917), грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918—20 на Беларусі, беларускаму нацыянальна-вызваленчаму руху, станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Манаграфія «Бяднейшае сялянства — саюзнік пралетарыяту ў барацьбе за перамогу Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі (1917 — 1918 гг.)» (1962) вызначаецца змястоўнасцю характарыстык пралетарыяту і сялянства, пазіцый бальшавікоў і іх саюзнікаў. Упершыню пасля 1920—30-х г. у кнізе характарызуюцца платформа і ўплыў на сялянства беларускіх нацыянальных партый. Адкрыццём новай тэмы ў беларускай гістарыяграфіі стаў аналіз саставу і рашэнняў [[Першы Усебеларускі з'езд|Усебеларускага з'езда]] (снежань 1917, Мінск). У манаграфіі «Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі».(1986) разглядаюцца сацыяльна-эканамічныя перадумовы рэвалюцыі, яе ход у гарадах і вёсках, на Заходнім фронце, дынаміка расстаноўкі палітычных сіл, узаемаадносіны паміж Саветамі і органамі Часовага ўрада, месца і роля беларускага нацыянальнаг руху. На думку аўтара, сама па сабе ўзятая лакальна сітуацыя на Беларусі не з'яўлялася рэвалюцыйнай. Аднак у агульнарасійскім кантэксце, пры рэзкім пагаршэнні ўмоў жыцця і пад уздзеяннем імпульсаў звонку, яна магла перарасці ў рэвалюцыйную, што і адбылося: у мяккіх формах — у лютым, у вострых — у кастрычніку 1917. Пры гэтым вырашальным фактарам выступіў Заходні фронт, ператварэнню якога ў трэці (пасля Петраграда і Масквы) рэвалюцыйны цэнтр у Расійскай імперыі даследчык аддае асаблівую ўвагу. Манаграфія «Кастрычніцкая рэвалюцыя і самавызначэнне Беларусі» (1992) — спроба раскрыць у сукупнасці ўсіх бакоў працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці: у варыянтах [[БНР]] і [[БССР]].
 
Дзейнасць I. Ігнаценкі як арганізатара гістарычнай навукі і даследчыка ацэньваецца неадназначна. Яго працы нясуць на сабе адбітак часу. Факты, аб'ектыўнае асвятленне працэсаў бяруць верх над сімпатыямі і антыпатыямі.
 
У артыкулах 1990-х г. I. Ігнаценка абгрунтоўвае канцэпцыю Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый як дзвюх фаз, двух этапаў адной буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Кастрычнік 1917 разглядаецца як складаная з'ява, выкліканая да жыцця абставінамі вайны, няздольнасцю Часовага ўрада зрабіць неабходныя пераўтварэнні.
 
I. Ігнаценка адзін з кіраўнікоў і аўтараў калектыўных прац «Нарысы гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 2, 1967), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—5, 1972—75). Ен здолеў надаць развіццю гістарычнай навукі ў БССР творчы імпульс.
 
== Літаратура ==
Радок 16 ⟶ 28:
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Дактары гістарычных навук]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР]]
[[Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]