Лепельскі раённы краязнаўчы музей: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лепельскі раённы краязнаўчы музей''' — музей горада Лепеля. Адпаведна ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:52, 5 ліпеня 2012

Лепельскі раённы краязнаўчы музеймузей горада Лепеля. Адпаведна з распараджэннем Савета Міністраў БССР ад 4 лістапада 1953 г. быў створаны краязнаўчы музей, які размясціўся на беразе возера ў драўляным будынку пачатку XIX ст.

Гісторыя

У 1959 г. будынак музея перавезлі на скрыжаванні вуліц М. Горкага і Калініна (Мопраўская), дзе ён знаходзіцца і зараз.

У жніўні 1967 г. дырэктарам музея стала Э. Жарнасек. У гэты час у музеі было ўжо больш за 3 тыс. экспанатаў асноўнага фонду.

Да будынка музея робіцца прыбудова для фондасховішча. Паступова павялічвалася плошча музея, расла колькасць экспанатаў. У 1974 г. у асноўным фондзе музея налічвалася ўжо 4200 адзінак.

Структура

У цяперашні час музей мае 7 экспазіцыйных залаў (пл. экспазіцыі 283 м²), 12,6 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (01.01.1995 г.), аддзелы прыроды, гісторыі дасавецкага і савецкага перыядаў. У экспазіцыі адлюстравана гісторыя краю ад старажытнасці да нашых дзён. Дэманструюцца прылады працы і побыту сялян XIX–XX стст., калекцыя адзення, музычныя інструменты, археалагічныя знаходкі, прадметы нумізматыкі, у тым ліку 3 клады манет, матэрыялы аб удзельніках рэвалюцый, грамадзянскай і 1-ай сусветнай войнаў, асабістыя рэчы і дакументы партызан і ўдзельнікаў вызвалення Лепельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, карціны мясцовых мастакоў.

Сярод асабліва цікавых экспанатаў трэба адзначыць зброю XIX–XX стст., фотаздымкі і паштоўкі лепельскага фатографа Р.Б. Фідэльмана, пячаткі павятовых і валасных органаў улады XIX ст. і іншыя.

Літаратура

  • Лепельский районный краеведческий музей // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г.П. Пашков [и др.]. – Мн., 2006. – Т. 4. – С. 448.
  • Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В.Я. Ланікіна [і інш]. – Мн., 1999. – С. 595–596.