Бобрыца: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Бобрыца''' – возера ў Лепельскім раёне [[Віцебская вобласць|Віцебскай в...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:06, 5 ліпеня 2012

Бобрыца – возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, знаходзіцца ў басейне р. Ула, за 10 км на ПнУ ад г. Лепель, за 0,5 км на ПдУ ад в. Старое Лядна, сярод лесу. Плошча 2,25 км2. Найбольшая глыбіня 23 м. Даўжыня 4,29 км. Найбольшая шырыня 1,02 км. Даўжыня берагавой лініі 10,32 км. Аб'ём вады 19,11 млн. м3. Плошча вадазбору 16,3 км2. Схілы катлавіны вышынёй 14–20 м, стромкія, на Пд да 8 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагі высокія, на Пн зліваюцца са схіламі. Дно карытападобнае, утварае 2 плёсы: усходні глыбінёй да 20 м, і заходні, больш шырокі, глыбінёй да 14 м. Плёсы злучаны нешырокім пралівам. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей сапрапелістае. Ёсць 2 невялікія астравы агульнай плошчай 0,2 га. Расліннасць да глыбіні 5,5 м. Злучана пратокай з воз. Уклейна. На беразе возера Лепельскі ваенны санаторый.

Літаратура

  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2007. – 478 с.