Окана: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Окана''' — возера ў Лепельскім раёне [[Віцебская вобласць|Віцебскай воб...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:21, 5 ліпеня 2012

Окана — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, знаходзіцца ў басейне р. Эса, за 10 км на ПдЗ ад г. Лепель, каля в. Селішча. Плошча 4,13 км². Найбольшая глыбіня 2,2 м. Даўжыня 2,9 км. Найбольшая шырыня 1,84 км. Даўжыня берагавой лініі 8,3 км. Аб'ём вады 6,34 млн. м³. Плошча вадазбору 46,77 км2. Схілы катлавіны вышынёй 6–10 м (на ПдУ і Пд 2–5 м), на Пн невыразныя, пад лесам і хмызняком; на Пн і ПнУ разараныя. Берагі пясчаныя, тарфяністыя, параслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком, на ПдЗ і Пн сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае, уздоўж заходніх і ўсходніх берагоў пясчанае. Зарастае да глыбіні 2 м, уздоўж берага паласа надводнай расліннасці шырынёй да 200 м. Упадае ручай, выцякае р. Оканіца.

Літаратура

  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2007. – 478 с.