Тэкліц: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Тэкліц''' — возера ў Лепельскім раёне [[Віцебская вобласць|Віцебскай во...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:25, 5 ліпеня 2012

Тэкліц — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, знаходзіцца ў басейне р. Сергуч (выцякае з возера), за 13 км на ПнЗ ад г. Лепель, каля в. Звязда. Плошча 2,02 км². Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 1,99 км. Найбольшая шырыня 1,29 км. Даўжыня берагавой лініі 5,5 км. Аб'ём вады 4,14 млн. м³. Плошча вадазбору 32,9 км². Схілы катлавіны вышынёй ад 3 да 12 м, параслі лесам, участкамі разараныя. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком, на Пд сплавінныя. Дно сапрапелістае, уздоўж берагоў да глыбіні 0,5 м пясчанае. Моцна зарастае. Упадаюць 2 ручаі, у тым ліку з воз. Луконец.

Літаратура

  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2007. – 478 с.