Лепельскі раён: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Выдатныя асобы: абнаўленне звестак, дапаўненне
→‎Прырода: вікіфікацыя
Радок 64:
Глебы сельгасугоддзяў (у %): [[дзярнова-падзолістыя]] 54,7, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 23, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 8, поймавыя (алювіяльныя) 1,1, [[тарфяна-балотныя]] 13,2; паводле механічнага складу (у %): сугліністыя 50,2, супясчаныя 29, пясчаныя 7,6, тарфяныя 13,2.
 
На тэрыторыі раёна часткова праходзіць [[водападзел]] паміж рэкамі [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў — Бярэзінай і [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіной]]. Найбольшыя рэкі [[Рака Эса|Эса]] з прытокамі [[Рака Байна|Байна]], [[Рака Свядзіца|Свядзіца]] і [[Рака Бярэшча|Бярэшча]], [[Рака Ула|Ула]] (з [[Рака Бярозаўка, прыток Улы|Бярозаўкай]]), [[Рака Зеха|Зеха]], на мяжы з Докшыцкім раёнам — [[Бярэзіна]]. На захадзе выток р. [[Рака Сергуч|Сергуч]]. У раёне налічваецца 136 азёр. Сярод найбольшых выдзяляюцца: [[Возера Лепельскае|Лепельскае]], [[Возера Окана|Окана]], [[Возера Бярэшча|Бярэшча]], [[Возера Ворань|Ворань]], [[Возера Домжарыцкае|Домжарыцкае]], [[Возера Бобрыца|Бобрыца]], [[Возера Тэкліц|Тэкліц]], [[Возера Астроўна, Лепельскі раён|Астроўна]], [[Возера Цемяніца|Цемяніца]], [[Возера Какісіна|Какісіна]] і інш.
 
На тэрыторыі пераважаюць хваёва-шыракалістыя (змешаныя) лясы. Расліннае покрыва па характары ўздзеяння на глебу і іншых прыкметах падраздзяляецца на тры фармацыі: лясную, лугавую, балоцістую. Лясы займаюць 51,3 % ад усёй тэрыторыі раёна. Пераважаюць хваёвыя, яловыя, бярозавыя, чорнаальховыя лясы. Натуральныя лугі і паша займаюць трэцюю частку тэрыторыі раёна. Пераважаюць нізінныя заліўныя лугі. Лугі і паша з'яўляюцца прыроднымі кармавымі ўгоддзямі.