Глубелька: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: zh:格盧別利卡湖
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
 
'''Глубелька''' — [[возера]] ў [[Мядзельскі раён|Мядзельскім раёне]]. Плошча 0,09 [[км²]]. Найбольшая глыбіня 17 м. Даўжыня 0,52 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,66 км. Аб′ём вады 0,55 млн. м³. Плошча [[вадазбор]]у 0,41 км². У басейне [[Рака Страча|р. Страча]], за 35 км на паўночным-захадзе ад г. [[Мядзель]], за 2,5 км на паўночны-ўсход ад в. [[Альшэва]], у межах ландшафтнага заказніка [[Блакітныя азёры]].
[[Выява:Возера Глубелька.jpg|thumb|злева|350px|Возера Глубелька. Востраў злева надае возеру выгляд сэрца.]]
 
Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м (на усходзе да 35 м), пясчаныя і супясчаныя, параслі [[лес]]ам. Берагі нізкія, [[балота|забалочаныя]], пад хмызняком, на ўсходзе і паўночным-захадзе зліваюцца са схіламі. У цэнтры возера востраў плошчаю 0,1 га. Дно сапрапелістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй вады, маляўнічым наваколлем. Упадае ручай з возера [[Возера Ячменец|Ячменец]], выцякае ручай у возера [[Возера Глубля|Глубля]]. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 10 м. У возеры расце [[меч-трава]] — рэдкі для Беларусі ахоўны від расліны, занесены ў рэспубліканскую [[Чырвоная кніга Беларусі|Чырвоную кнігу]].