Запазычаныя словы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Запазычаныя словы''' - гэта тэрміны, якія перайшлі з адной мовы ў другую. Звычайна гэта адбываецца, калі апісанне прадмету ці з'явы, прынятае ў адной мове, альбо выцясняе адпаведны эквівалент другой мовы (так англійскае "[[камп'ютар]]" у канцы 1980-х гг. выцясніла з [[беларуская мова|беларускай мовы]] тэрмін "электронная вылічальная машына" (ЭВМ)), альбо становіцца адзінай назвай той ці іншай з'явы ва ўмовах адсутнасці альтэрнатывы (так, грэчаскае слова "палітыка" ня мае адпаведнага беларускага эквіваленту).
 
Запазычаныя словы пры пераходзе з адной мовы ў другую губляюць свой [[палісемантызм]] - г.зн. мнагазначнасць. Рускае слова "перестройка" ([[перабудова]]) ў англійскай мове азначае толькі перыяд рэформ у гісторыі [[СССР]]. А арабскае слова "таліб", якое літаральна значыць "вучань, студэнт", увайшло ў еўрапейскія мовы толькі як назва удзельнікаў радыкальнага ісламскага руху ў [[Афганістан]]е і [[Пакістан]]е<ref>[http://antiterror.ntvru.com/article/19.html История движения 'Талибан'] Партал Newsru.com</ref>.
 
Калі слова пераходзіць адразу у некалькі моў (напрыклад, англійскае "[[смог]]") яно становіцца [[інтэрнацыяналізмы|інтэрнацыяналізмам]].