Палац губернатара (Віцебск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Віцебскі губернатарскі палац''', '''Віцебскі палац губернатара''' — адна з галоўных славут...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
Галоўны фасад паўночнага корпуса вылучаны рызалітам (частка будынка, якая выступае за асноўную лінію фасада) і 4 паўкалонамі дарычнага ордэра, якія падтрымліваюць балкон. Бакавы фасад, звернуты да [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]], упрыгожаны 4-калонным порцікам. На першым паверсе корпуса знаходзіўся парадны вестыбюль з лесвіцай і пакоі для прыслугі. Прыёмная, гасцёўня і кабінет губернатара былі размешаны на другім паверсе. Жылыя памяшканні для губернатара і яго сям'і знаходзіліся на трэцім паверсе. Другі корпус, двухпавярховы і мае П-вобразную форму, быў прыбудаваны да асноўнага ў [[1811]] годзе. Пабудаваны, таксама, у стылі класіцызму, але з даданнем рыс мадэрну. Корпус замыкае порцік з калонамі. На першым паверсе гэтага корпуса знаходзіліся канцылярскія і кіраўніцкія службы губернатара. Сталовая, якая служыла, таксама, канцэртнай залай і тэатрам для губернатара і яго гасцей была ўладкованая на другім паверсе. У 1840-х гадах тут выступала трупа гарадскога [[Віцебскі балет Піёна|балета Піёна]]. У тарцовай частцы корпуса размяшчалася царква. Фасады губернатарскага палаца аздобленыя рустам, маюць развітыя карнізы і атыкі (дэкаратыўныя сценкі над карнізамі). Вокны будынка прамавугольныя і разнастайна дэкараваныя. Унутраная планіроўка будынка неаднаразова змянялася за гады існавання палаца.
 
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0