Палац губернатара (Віцебск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Віцебскі губернатарскі палац''', '''Віцебскі палац губернатара''' — адна з галоўных славутасцяў [[Віцебск]]а, помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. З'яўляўся рэзідэнцыяй генерал-губернатараў Віцебскага і Магілёўскага генерал-губернатарства і губернатараў Віцебскай губерні. Адрас: Савецкая вуліца, 18.
 
== Гісторыя ==
Будынак губернатарскага палаца быў пабудаваны ў [[1772]] годзе, на высокім левым беразе Заходняй Дзвіны, як асабняк шляхцічаў Кудзіновічаў. Пазней у ім размяшчалася дваранскі сход. У 1806 годзе асабняк стаў рэзідэнцыяй генерал-губернатара. Да 1811 да палаца прыбудавалі паўднёвы корпус. Перабудовай займаўся архітэктар Ф. Санкоўскі. За гады свайго існавання палац быў звязаны з вядомымі гістарычнымі персонамі і падзеямі. З вясны 1811 па 1821 у палацы жыў генерал-губернатар Беларусі, брат імператрыцы Марыі Фёдараўны (жонка расійскага імператара Паўла I), герцаг Аляксандр Вюртэмбергсіа. 16 ліпеня (28 па новым стылі) 1812 ў палацы спыніўся імператар Францыі Напалеон I Банапарт. Пасяліўшыся ў Віцебску, Напалеон прыняў рашэнне часова спыніць наступ на Маскву, перачакаць зіму і даць адпачыць войскам. Для стварэння плошчы перад палацам былі разбураныя некалькі драўляных дамоў і недабудаваная Праабражэнская царква.
 
== Архітэктура ==