Перабродскі валун: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Перабродскі валун следавік''' — валун, знаходзіцца за 0,75 км на захад ад паўночнага ўск...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:32, 10 ліпеня 2012

Перабродскі валун следавіквалун, знаходзіцца за 0,75 км на захад ад паўночнага ўскрайку вёскі Пераброддзе і за 400 м ад шашы на Іказнь у міжпагоркавым паніжэнні на раллі. Вышыня над узроўнем мора 142,5 м. За 14 км на захад ад Міёр. Даўжыня 2,4 м, шырыня 1,95 м, вышыня 0,95 м, абвод 6,5 м, аб’ём 2,4 м³, вага 6,3 т. Прасападобны.

Прынесены ледавіком са Скандынавіі 18–20 тыс. гадоў таму. Ружовы дробназярністы парфірападобны граніт з крышталямі палявога шпату, таблічкамі 0,3x1,5 см і зернямі шэрага кварцу ў 0,3–0,5 см. Наверсе два невыразныя паглыбленні даўжынёй 25 і 27 см і шырыней 6 і 7 см адпаведна, глыбінёй да 0,5 см.

Літаратура

  • Памяць: гісторыка–дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г.М. Маняк [і інш.]. – Мн., 1998. – С. 39 – 40.