Тарцю: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Frantishak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 24:
==Гісторыя==
Востраў Тарцю быў адкрыты [[Хрыстафор Калумб|Хрыстафорам Калумбам]] у [[1493]] г. і далучаны да [[Іспанія|Іспаніі]]. Да XVII ст. не меў сталага насельніцтва. З [[1625]] г. на востраве сяліліся [[Францыя|французскія]], [[Англія|англійскія]] і [[Нідэрланды|галандскія]] каланісты. Імі былі створаны плантацыйныя гаспадаркі, якія спецыялізаваліся на вырошчванні [[Тытунь|тытуню]]. На іх працавалі як самі каланісты, так і [[рабства|рабы]] [[Афрыка|афрыканскага]] паходжання. Аднак галоўнымі заняткамі каланістаў з'яўляліся [[паляванне]] і [[Пірацтва|пірацкі промысел]]. Іспанія некалькі разоў вяртала кантроль над Тарцю, але сталых паселішчаў іспанцы не стваралі, што дазваляла іншаземцам адбудоўваць свае калоніі. У [[1645]] г. па распараджэнню французскага губернатара было ўвезена 1650 [[прастытуцыя|прастытутак]].
Паміж пасяленцамі рознага паходжання ўспыхвалі канфлікты. Для іх прадухілення да 1640-ых гг. склалася так званае [[буканьеры|буканьерскае]] брацтва, якое кіравалася агульным сходам піратаў. Меліся таксама афіцыйныя цывільныя органы кіравання паселішчамі. У [[1660]] г. востраў патрапіў пад кантроль Англіі, але прызначаны англічанамі губернатар Жэрэмі Дэша (Jeremie Deschamps) перайшоў на бок Францыі. Некаторы час на востраве месцілася адміністрацыя французскай калоніі Санта-Дамінга, у склад якой ўвайшла заходняя частка [[Востраў Гаіці|вострава Гаіці]].
|