Розніца паміж версіямі "Размовы:Данжон"

1 410 байтаў дададзена ,  13 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
: А рэшту вашага допісу і вашых прапановаў я зразумеў кепска, і асабліва — чаму "трэ браць за аснову" менавіта іншамоўныя напрацоўкі. Тутэйшая навуковая школа (гістарычна звязаная з рускай) нікуды не дзенецца. Наогул, на такім шляху нямала замінак. З іншага боку, калі ў вас хапае кваліфікацыі пераводзіць нямецкую тэрміналагічную схему ў нашу, то чаму не? Адно што такі матэрыял — не зусім для Вікіпедыі, бо — "уласнае даследаванне".
: Далей, у айчыннай акадэмічнай традыцыі (прынамсі, у тэхнічных навуках) нават два сказы, і адзін сказ, дзе ''ўтрымліваецца вызначэнне'', — прынята забяспечваць спасылкай. Не ведаю, як гэта ў іншамоўных асяроддзях. [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 17:37, 27 Студзень 2008 (UTC)
 
:: Ок, мы прыйшлі да вельмі складанай супярэчнасьці: з аднаго боку Чантурыя для нас больш спэцыяліст, за ўсе магчымыя нямецкія напрацоўкі. Згодны з Вашай думкай аб "уласнай творчасьць" - ёсьць такі грэх, буду старацца пазьбягаць.
:: Тут мы яшчэ напароліся на пытаньне гермэнэўтыкі: ці назва слова гэта ёсьць адпаведнасьць рэчы ў сабе? Як вы разумееце, тэрмін - справа адносная. Гэта вы пры ўсім жаданьні маглі заўважыць у дыскусіях кшталту контрфорса. Асноўная задача як мага бліжэй яго наблізіць да аб'екта і ўзгадніць бакавыя варыянты (іншамоўныя напрацоўкі).
:: Апошняе пытаньне: Вы перакананыя, што архітэктура - рэч выключна тэхнічная? Зьвярніце ўвагу на адрозьненьне Bauwesen і Architektur і Building і Architecture адпаведна ў нямецкай і ангельскай. --[[Удзельнік:Wouk|Wouk]] 18:31, 27 Студзень 2008 (UTC)
59

правак