Літараль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Літара{{subst:націск}}ль, літаральная зона''' (ад {{lang-lat|litoralis}} — берагавы, прыбярэжны) — прыб...'
 
дапаўненне
Радок 1:
'''Літара́ль, літаральная зона''' (ад {{lang-lat|litoralis}} — берагавы, прыбярэжны) — прыбярэжная частка дна [[вадаём]]а, якая падвяргаецца ўздзеянню хваль<ref name="ep">{{кніга|загаловак=Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3|адказны=Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелСЭ|год=1985|том=3|старонкі=198—199|старонак=599|тыраж=10&nbsp;000}}</ref>, частка [[Мора|марскога]] дна, якая затапляецца ў час [[Прыліў|прыліваў]] і асушаецца ў час адліваў<ref name="ben">{{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1999|том=9|старонкі=293|старонак=560|isbn=985-11-0155-9|тыраж=10&nbsp;000}}</ref>. Адзін з марфалагічных элементаў [[Азёрная чаша|азёрнай чашы]]<ref name="ep" />. Часам пад літараллю разумеюць падводную тэрасу або спадзістую [[бераг]]авую [[водмель]], верхняя частка якой утвараецца ў выніку [[Абразія|абразіі]], а ніжняя — накаплення рэшткаў ад разбурэння берага на мяжы затухання хваль<ref name="ep" />.
 
== Вадаёмы Беларусі ==
У [[вадаём]]ах [[Беларусь|Беларусі]] літаральная зона звычайна распасціраецца да глыбіні 2 м і мае нахіл да 2 градусаў. Шырыня літаралі ў глыбокіх і, часцей, невялікіх [[Возера|азёрах]] ([[Возера Доўгае, Глыбоцкі раён|Доўгае]], [[Возера Глубля|Глубля]], [[Возера Рака|Рака]]) ад 1—2 да 10—20 метраў. У [[катлавін]]ах вялікіх азёр ([[Возера Нарач|Нарач]], [[Возера Дрывяты|Дрывяты]], [[Возера Снуды|Снуды]]) дасягае 100—400 м і займае да 30 % плошчы.
 
Звычайна літараль зарастае воднай [[Расліннасць|расліннасцю]] і з'яўляецца мяжой паласы зараснікаў трыснягу і чароту. У літаральнай зоне ствараюцца спрыяльныя ўмовы для жыццядзейнасці жывых [[Арганізм|арганізмаў]], нерасту і кармлення [[рыбы]].
 
{{зноскі}}