Лявон Навумавіч Юрэвіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Лявон Юрэвіч''' (нар. {{ДН|30|6|1956}}, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, бібліёграф, грамадскі дзеяч.
 
Маці Лявона Юрэвіча, [[Алена Юрэвіч]], — вядомы беларускі лінгвіст. Скончыўшы школу працаваў у гарадской дзіцячай бібліятэцы. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педінстытута імя М. Горкага (1990). Выкладаў беларускую мову ў Мінскім педінстытуце замежных моў. У 1990 г. паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы [[АН БССР]]. У 1993 г. выехаў у ЗША. Працуе ў аддзеле рукапісаў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі. Магістр філалогіі. Сябар прэзідыума Рады БНР. Сурэдактар газеты «Беларус» (Нью-Ёрк). Удзельнік мерапрыемстваў беларускай дыяспары ў ЗША.
 
Аўтар даследаванняў «Архіўная кніга» (Нью-Ёрк, 1997), «Беларуская мемуарная літаратура на эміграцыі» (Нью-Ёрк, 1999), «Каментары» (Мн., 1999). Артыкулы Л. Юрэвіча друкаваліся ў зборніках «Вяртання маўклівая споведзь» (Мн., 1994), «Культура беларускага замежжа» (Мн., 1998), «Запісах БІНІМ», беларускіх энцыклапедыях, перыядычных выданнях Беларусі, ЗША, Англіі.
 
Укладальнік, рэдактар і аўтар уступных артыкулаў выдадзеных у [[Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку|Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку]] зборнікаў [[Уладзімір Дудзіцкі|Уладзіміра Дудзіцкага]] (1994), [[Мікола Цэлеш|Міколы Цэлеша]] (1995), [[Юрка Віцьбіч|Юркі Віцьбіча]] (1996), [[Лявон Крывічанін|Лявона Крывічаніна]] (1998). Укладальнік (разам з [[Валянціна Грышкевіч|Валянцінай Грышкевіч]]) бібліяграфічнага ўказальніка «Францыск Скарына: Жыццё і дзейнасць» (Мн., 1995).
 
== Літаратура ==