Янцзы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: tr:Yangtze
дапаўненне
Радок 18:
| commons = Chang Jiang
}}
'''Янцзы'''  — рака ў [[Азія|Азіі]]. Самая доўгая рака [[Кітай|Кітая]] і Еўразіі.
Даўжыня 6300  км. [[Вадазбор|Вадазбор]] 1808 тыс. км²². Сярэднегадавы расход вады ў [[Вусце (частка ракі)|вусці]] 34 тыс. м³³/сек.
 
Пачынаецца на ўсходзе [[Тыбецкае нагор'е|Тыбецкага нагор'я]], дзе назвай Муруй-Ус, цячэ ў шырокай забалочанай даліне. Спускаецца з нагор'я, пераразае [[Сіна-Тыбецкія горы]] (пад назвай Цзіньшацзян), утварае глыбокія цясніны з парогамі і вадаскатамі (падзенне ракі ў верхнім цячэнні каля 5 тыс. м). У сярэднім цячэнні перасякае паўднёвую частку [[Сычуаньская катлавіна|Сычуаньскай катлавіны]], ніжэй якой утварае 3 стромкасценныя цясніны. Ніжняе цячэнне (пад назвай Чанцзян) у межах Цзянханьскай і [[Вялікая Кітайская раўніна|Вялікай Кітайскай]] раўнін, дзе шырыня асноўнага рэчышча да 2  км, шмат рукавоў, праток. Упадае ва [[Усходне-Кітайскае мора]], утварае [[Дэльта, рака|дэльту]] (пллшча каля 80 тыс. км²²).
 
Асноўныя прытокі: Ялунцзян, Міньцзян, Цзялінцзян, Ханьшуй (злева). На правым беразе  — буйныя азёры [[Дунтынху]], [[Паянху]], Тайху, якія рэгулююць сцёк ракі.
 
Асноўнае жыўленне ад мусонных дажджоў, у верхнім цячэнні  — ад раставання горных снягоў і ледавікоў. Летнія паводкі з пад'ёмамі ўзроўню вады на раўнінах да 10-15  м, у цяснінах да 30-40  м. Сярэдні расход вады ў вусці 34 тыс. м³³/с, макс.  — да 70-100 тыс. м³³/с. У мінулым на Янцзы былі катастрафічныя паводкі, для аховы ад якіх уздоўж рэчышча пабудаваны дамбы (даўж. 2,7 тыс. км). Уплыў марскіх прыліваў на 700  км ад вусця. Цвёрды сцёк 280-300 280—300 млн. т за год. На большай частцы рэчышча воды ракі маюць жоўтае адценне (назва «Блакітная рака», якую далі еўрапейцы, не адпавядае рэчаіснасці).
 
Значныя гідрарэсурсы. Шырока выкарыстоўваецца для арашэння (пераважна рысавых палёў). Гэчжоўбаскі гідравузел. Суднаходная на 2850 км (ад падножжа Сіна-Тыбецкіх гор), для марскіх суднаў  — ад г. [[Ухань]]. Агульная даўжыня водных шляхоў у яе басейне каля 70 тыс. км. Рыбалоўства: прамысловае значэнне маюць [[карп]], [[лешч]], кітайскі акунь, таўсталобік і інш.
 
У басейне Янцзы жыве болыы за 1/3 насельніцгва Кітая. Буйныя гарады: Ібінь, Чунцын, Ухань, [[Нанкін]], у дэльце  — г. [[Шанхай]].
 
== Гл. таксама ==
 
* [[ГЭС Тры цясніны]]
 
{{DEFAULTSORT:Янцзы}}