Махараштра: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ivan Sidorsky (размовы | уклад)
Новая старонка: right|125px '''Махараштра''' ({{lang-en|Maharashtra}}), штат на паўднёвым захадзе [[Інды...
(Няма розніцы)

Версія ад 12:27, 28 студзеня 2008

Махараштра (англ.: Maharashtra), штат на паўднёвым захадзе Індыі. Гранічыць са штатамі Гуджарат на паўночным захадзе, Мадх'я-Прадэш на поўначы, Чхатысгарх на ўсходзе, Андхра-Прадэш на паўднёвым усходзе, Карнатака на поўдні, Гоа на паўднёвым захадзе і з саюзнай тэрыторыяй Дадра і Нагархавелі на паўночным захадзе. На захадзе абмываецца Аравійскім морам. Займае трэцяе месца сярод штатаў па плошчы (307 713 км2) і другое па насельніцтву (97 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Мумбаі.

Геаграфія

 
Махараштра належыць да трапічнай зоны

Махараштра размяшчаецца на паўночна-заходняй частцы Дэканскага плато і Заходніх Гатаў (Сах'ядры), а таксама ўключае ў сябе вузкую нізменасць ўздоўж узбярэжжа Аравійскага мора.

Клімат гарачы, мусонны, вільготны на ўзбярэжжы і больш засушлівы ва ўнутраных раёнах.

На плато Дэкан — ўрадлівыя чорныя базальтавыя глебы, багатыя на гумус — рэгуры. Глебы надзвычай прыдатныя для вырошчвання бавоўны, з-за чаго маюць назву баваўнянага чарназёму.

Гісторыя

 
Бамбейскі вярхоўны суд - узор каланіяльнай архітэктуры Мумбаі

Першыя ўпамінанні Махараштры як тэрыторыі заселенай маратхамі адносяцца да пачатку н.э. Уваходзіла ў склад магутных дзяржаў: Сатаваханаў, Вакатакаў, Чалук'яў, Раштракутаў, Бахмані, Ахмаднагара. У 17 стагоддзі ўзнікла маратхская дзяржава, якая ў 18 стагоддзі распалася на Маратхскія княствы. З 19 стагоддзя — пад уладай англічан (Англа-маратхскія войны 1777—1818). Адзін з галоўных цэнтраў нацыянальна-вызваленчага руху. У 1950-х — у складзе штата Бамбей, з 1960 — асобны штат.

Эканоміка

Махараштра — найбольш індустрыяльна развіты штат Індыі: 13% індыйскай прамысловай вытворчасці. Асноўныя галіны прамысловасці штата — хімічная, электратэхнічнае машынабудаванне, нафтахімічная, лёгкая прамысловасць.

У Мумбаі размяшчаюцца штаб-кватэры амаль усіх асноўных банкаў, страхавых кампаній і іншых фінансавых устаноў Індыі, атаксама буйнейшая ў краіне і старэйшая ў Азіі Бамбейская фондавая біржа.

Файл:DSC03239.JPG
Бізнес-цэнтр у Мумбаі

Махараштра займае другое месца сярод штатаў па экспарту праграмнага забеспячэння (20% індыйскага экспарту праграмнага забеспячэння).

Мумбай таксама з'яўляецца цэнтрам індыйскай кіна- і тэлеіндустрыі (Балівуд).

ВУП штата — 106 млрд. долараў ЗША (2004).

Насельніцтва

2/3 амаль стомільённага насельніцтва штата — маратхамоўныя. 42% — пражывае ў гарадах (найвышэйшы ўзровень урбанізацыі ў краіне).

Індуістаў — 80%, мусульман — 10%, будыстаў — 6%, джайністаў і хрысціян — па 1%.

У Сеціве