Студэнцкая думка (1924): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''«Студэнцкая думка»''' — грамадска-палітычны, навуковы і літаратурны часопіс [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускага студэнцкага саюза]]. Выдаваўся ў [[1924]] — [[1926]], [[1928]] — [[1930]], [[1935]] гг. у [[Вільня|Вільні]] на [[Беларуская мова|беларускай мове]]. Рэдактары-выдаўцы: [[А. Зянюк]], [[І. Гагалінскі]], [[Я. Шутовіч]], [[Мікалай Восіпавіч Шкялёнак|М. Шкялёнак]], [[Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч|С.Станкевіч]], [[М. Якімец]]. Часопіс імкнуўся прадстаўляць «вгульны ідэйны кірунак адраджэнскай беларускай моладзі». Змяшчаў хроніку найважнейшых падзей грамадска-палітычнага і нацыянальна-культурнага жыцця ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], [[БССР]], [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]], [[Латвія|Латвіі]], падрабязна асвятляў дзейнасць саюза, змяшчаў паведамленні аб працы [[Таварыства прыяцеляў беларусаведы]], пра ўдзел вучняў Віленскай беларускай гімназіі ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе. Шмат увагі аддаваў [[Аб’яднаннеАб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый|Аб’яднаннюАб'яднанню беларускіх студэнцкіх арганізацый]] у Празе, гісторыі беларускага студэнцкага руху, зберажэнню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Узнімаў праблемы [[Філасофія|філасофіі]], [[Культуралогія|культуралогіі]] і [[Паліталогія|паліталогіі]], нацыянальна-культурнага адраджэння, псіхалогіі. Змяшчаў літаратуразнаўчыя і навуковыя працы, лекцыі, успаміны, паэтычныя творы, запісы вуснай народнай творчасці, апавяданні, рэпрадукцыі карцін. Выйшла 15 нумароў, з іх 1 канфіскаваны.
 
== Літаратура ==