Розніца паміж версіямі "Размовы з удзельнікам:Wouk"

няма тлумачэння праўкі
др
 
:: Мікола, я ў дадзеным выпадку згодны са сп. Тарасевічам. Тут жа няма фактычнага тэрміналагічнага пытаньня, трэба проста выбраць пераклад. Калі яго выбралі да нас - тым лепей, адным пытаньнем менш :) [[Удзельнік:AntonBryl|AntonBryl]] 23:04, 28 Студзень 2008 (UTC)
 
::: Вашыя думкі даволі ясныя, вы ўжо ня раз рабілі ласку выказваць. Крыху эмацыйна, аднак я зразумеў іх сэнс. Паспрабую прыцягнуць Вашу ўвагу да двух асьпектаў: 1) Тое самае за што Вы ганіце мяне, Вы ў выпадку Няміры ўважаеце за цалкам лягічнае дзеяньне, 2)Беларуская тэрміналёгія мае ня просты лінейны шлях разьвіцьця, як і мова яна магла трансфармавацца, скажу прасьцей: шмат у чым для мяне аўтарытэт Мікола Шчакаціхін, насамрэч выдатны мастацтвазнавец, 3) катэгорыя абмеркаваньня існуе не для эстэтычнай асалоды, ў прыватнасьці спадара Ваўка, а дзеля таго, каб разумныя людзі выкладвалі туды свае меркаваньні паводле зададзеных неразумнымі людзьмі пытаньнямі, і адпаведна неразумныя пагаджаліся з разумнейшымі, калі тыя маюць сур'ёзныя доказы.
 
::: Пакаюся ў сваіх грахах: сп. Юрый, з тымі рэчамі на якія Вы спасылаецеся не знаёмы і буду ўдзячны. калі дасьцё спасылку ці больш дакладныя рэквізыты, каб у далейшым мець магчымасьць больш кампэтэнтна весьці дыскусію з Вамі.
 
::: Да спадара Максіма, ў калі не давяраеце маім азначэньням аглядзіце тую літаратуру, што я прапанаваў. Ці лепей я Вам параджу Кушнярэвіча артыкулы, ў прыватнасьці ў Бел гіст часопісе, ён гэтым зараз займаецца.
 
::: Цяпер яшчэ два пытаньні да сп. Юрыя: тэрмін Бэргфрыд выключна нямецкага паходжаньня, як слова так і сама зьява. Як больш правільна тэрміналягічна мушу я рабіць: перапісваць некалькі сказаў, якія на гэты конт напісалі Макараў ці кушнярэвіч, ці адчыніць пару ням. кніг і напісаць разгорнутае тлумачэньне з адпаведным навуковым апаратам. І другое пытаньне просьба: у Вашай асобе я бачу найлепшага крытыка для сваіх "мысьлярскіх канструкцый", калі маеце час зьвярніцеся да артыкула Замак і выкажаце сваё меркаваньне наконт суадносінаў творчасьці і навуковасьці ў артыкуле. Мне гэта будзе карысна.
 
::: P.S. Просьба, ня бачыць у вышэй напісаным іроніі, але уважаць за спробу весьці канструктыўную дыскусію, і пры мажлівасьці падтрымаць яе ў такім рэчышчы. --[[Удзельнік:Wouk|Wouk]] 23:09, 28 Студзень 2008 (UTC)
59

правак