Святая Люцыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Святая Люцыя '''Святая Люцыя''' (лац. ''Sancta Lucia'') або '''Свята...'
 
Радок 5:
Святая Люцыя нарадзілася ў [[Горад Сіракузы|Сіракузах]] на [[Сіцылія|Сіцыліі]] прыкладна ў [[286]] г. Згодна мартырыю, яшчэ ў дзяцінстве яна патаемна дала зарок цноты для служэння [[Бог]]у. Калі яна дасягнула [[шлюб]]нага ўзросту, маці знайшла ёй жаніха з паганскай [[сям'я|сям'і]]. Дзяўчына звярнулася з малітвамі да Бога. Яе маці захварэла, і Люцыя ўгаварыла яе звярнуцца да гаючых мошчаў [[Святая Агата|Святой Агаты]] ў [[Горад Катанія|Катаніі]]. Люцыя суправаджала маці, і пасля ўрачыстага набажэнства ўначы да яе з'явілася Святая Агата, якая заявіла, што малітвы Люцыі выратавалі маці, і прадракла тое, што сваёю цнотай дзяўчына пабудуе Божы храм.
 
Пасля цудоўнага акрыяння маці блаславіла дачку на хрысціянскі подзвіг. Аднак рашэнне застацца ў цноце і раздача маёмасці бедным не спадабаліся яе жаніху. Ён абвінаваціў дзяўчыну перад [[суд]]ом у падмане, растратах і спавяданні [[хрысціянства]], забароненага [[імператар]]ам [[Дыяклетыян]]ам. На судзе Люцыя прызналася, што з'яўляецца хрысціянкай і гэтым раз'юшыла суддзю. Ён загадаў кінуць яе да [[прастытуцыя|блудніц]]. Аднак здарыўся цуд - ніхто не здолеў зрушыць святую з месца. Вакол дзяўчыны запалілі вогнішча, а саму яе палівалі алеям. Вогнішча не прычыніла ёй шкоды. Тады суддзя загадаў перарэзаць ёй горла. Але і пасля гэтага яна заставалася жывой, пакуль не спавядалася святару. Паміраючы, святая суцяшала хрысціян і прадракла хуткі канец ганенняў.

Святая Люцыя памерла [[13 снежня]] [[304 г.]] Праз некалькі месяцаў не стала імператара Дыяклетыяна. У [[312]] г. імператарам стаў Канстанцін I Вялікі, які скончыў ганенні на хрысціян і сам прыняў хрысціянства.
 
==Мошчы==