Billboard Hot 100: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: simple:Billboard Hot 100
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
Больш за ўсіх песень у дзясятку прыпадае на долю Мадоны — 38, з іх шэсць дасягнулі другога месца, але не змаглі падняцца на вяршыню хіт-параду. Першым сінглам, які дэбютаваў адразу на першым месцы, быў хіт Майкла Джэксана «[[You Are Not Alone]]» (2 верасня 1995 г.) Пасля дэбюты на першым месцы сталі даволі звычайнай з'явай. Майклу Джэксану належыць і іншы рэкорд: пяць песень з яго альбома «[[Bad]]» былі выпушчаны ў якасці асобных сінглаў і ўсе яны дасягнулі першага месца ў чартах.
 
Самы пажылы выканаўца, які ўзначаліў хіт-парад, — [[Луі АрмстронгАрмстранг]]: яму было 62 года, калі ў 1964 г. песня «[[Hello, Dolly!]]» ускараскалася на самую вяршыню. Сярод жанчын аналагічны рэкорд творчага даўгалецця належыць [[Шэр]]: ёй было 53 года, калі сінгл «[[Believe, альбом Шэр|Believe]]» узначаліў хіт-парад. Унікальна таксама дасягненне Элтана Джона: у прамежку паміж 1970 і 1999 гадамі не было ніводнага года, калі б яго кампазіцыі адсутнічалі ў спісе сарака лепшых песень ЗША. Самым удачлівым кампазітарам з'яўляецца [[Пол Макартні]]: 32 напісаныя ім песні ўзначальвалі хіт-парад у розныя гады (як правіла, у выкананні яго самога або Beatles). Самым вялікім няўдачнікам лічыцца [[Джэймс Браўн]]: дзевяноста дзевяць яго песень патрапілі ў хіт-парад, але ніводная з іх не змагла дасягнуць самай вяршыні.
 
У красавіку 1964 года, у разгар бітламаніі, Beatles акупавалі ўсе пяць верхніх пазіцый хіт-параду. Іншы прыклад незвычайнага ўсплёску папулярнасці — «каралі дыска» [[Bee Gees]]: на працягу 25 з першых 32 тыдняў 1978 года іх песні знаходзіліся на вяршыні хіт-параду (некаторыя з іх у выкананні іншых спевакоў). Больш свежы прыклад — папулярнасць [[Ашэр Рэйманд|Ашэра]], які знаходзіўся на вяршыні больш паловы 2004 года (28 тыдняў) з трыма кампазіцыямі запар і чацвёртай, выпушчанай некалькі пазней.