Навела: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
хто можа дадаць пра беларускую літаратуру?
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Навэла з'явілася ў [[14 стагоддзе | 14]] — [[16 стагоддзе | 16]] ст. у [[Італія | Італіі]], хоць карані яго выходзяць са старажытных [[літаратура | літаратур]] Захаду і Усходу. У эпоху [[Адраджэнне]] навэла — гэта невялікае [[апавяданне]], нярэдка з [[гумар]]ыстычнай або [[сатыра | сатырычнай]] афарбоўкай, перадавала «навіны дня» (адсюль назва жанру). «[[Дэкамерон]]» Дж. [[Бакача]] з'яўляецца характэрным цыклам навэл той эпохі. Не без уплыву Бакача з'яўляецца зборнік навэл [[Маргарыта Наварская | Маргарыты Наварскай]] «[[Гептамерон]]» ([[1558]]).
 
У [[17 стагоддзе | 17]] ст. навэлу прадстаўляе [[Мігель дэ Сервантэс Сааведра | М. дэ Сервантес]] («Павучальныя  навэлы», [[1613]]). Але найбольшага росквіту дасягае яна ў [[19 стагоддзе | 19]] ст. Уласна, тады і ў [[20 стагоддзе | 20]] ст. працягваюць развівацца яе разнавіднасці — псіхалагічная, фантастычная, сенсацыйная і іншыя навэлы. Непераўзыдзеным майстрам вострасюжэтных навэл 19 ст. быў [[Праспер Мерымэ]] («Матэа Фальконэ», «Таманг», «Каломба», «Кармэн»). У [[руская літаратура | рускай літаратуры]] 19-20 ст. навэлу дастойна прадстаўляюць [[А. Пушкін]], [[Іван Сяргеевіч Тургенеў | І. Тургенеў]], [[Іван Аляксеевіч Бунін | І. Бунін]], у [[польская літаратура | польскай літаратуры]] — [[Баляслаў Прус | Б. Прус]], [[Генрык Сянкевіч]], [[Стэфан Жэромскі]].
 
{{lit-stub}}