Комант: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Лічыцца, што валодаючы [[Судава]]й Комант меў рэзідэнцыю на [[гарадзішча|гарадзішчы]], якое знаходзіцца ў наваколлі сучаснага горада [[горад Элк|Элк]] ([[Польшча]]), каля Скамацкага возера ({{lang-pl|Skomęckie jezioro}}), якое гісторыкі атаясамліваюць з замкам Скамандбург (літар. ''Комантаў замак''). Недалека ад гэтага гарадзішча ёсць і веска Скаманты ({{lang-de|Skomentnen, Skomanten}}, {{lang-pl|Skomęntno Wielkie}}).
У [[1273]] г., а пасля ў [[1278]] г. Комант начале судаўскага войска пры падтрымцы войска [[ВКЛ]] («русінаў»<ref>Паводле [[П. Дусбург]]а; SRP. Bd.I. Nr. 211.</ref>) спусташыў [[Кульмская зямля|Кульмскую зямлю]] ва ўладаннях Тэўтонскага ордэна, ваяваў каля гарадоў [[Кульм]]а і [[Торунь|Торна]], замкаў Вельсайс, Граўдэнц, Зантыр, Клемент, Ліпу, Марыенвердэр, Пловіст, Рэдзін, Турніц і Хрыстбург. У 1280 г. немцы спалілі рэзідэндыю Команта, у адказ ён уварваўся і парабаваў [[Самбія|Самбію]] дзе ўзяў у палон [[Людвіг фон Лібенцэль|Людвіга фон Лібенцэля]], але праз нейкі час вызваліў яго. Тымчасова, недзе да [[1281]] г., Комант з Судавіі, пазбягаючы ціску з боку Ордэна, перасяліўся на [[Русь]] — у тую яе частку што належала [[ВКЛ]], хутчэй за ўсё ў [[Гродна|Гародню]]. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што у часы кіравання [[Трайдзень|Трайдзеня]], Комант быў другім чалавекам у ВКЛ пасля вялікага князя. Магчыма, у хуткім часе па сваім пераездзе ў ВКЛ Комант быў пераведзены ў заходнюю [[Жамойць]], — так дазваляе думаць назва вескі Скаманты ({{lang-lt|Skomantų}}) і вялізнае гарадзішча побач, выдатна ўмацаванае ў [[13 ст.]], якое размешчана непадалёк ад колішняга [[Замак Гедзіміна|замка Гедзіміна]].
 
У [[1282]] або [[1283]] г. Комант, магчыма незадаволены сваім статусам у ВКЛ пасля смерці Трайдзеня (1282), перабег да немцаў, быў імі ахрышчаны і некаторы час жыў у замку [[замак Балга|Балга]]. У [[1284]] г. Комант быў правадніком і начальнікам прускага атраду ў складзе нямецкага войска падчас [[крыжацкі паход на Гродна, 1284|паходу на Гародню]], а вясной [[1285]] г. ён атрымаў невялікі надзел зямлі ў [[Натангія|Натангіі]] і разам з трыма сынамі пасяліўся ў тамтэйшай вёсцы Сцігены ({{lang-de|Steegen}}, {{lang-pl|Stegny}}, [[Пруская мова|прус.]]: ''*Stigeni''; ад [[Пруская мова|прус.]]: ''stīgē'' — [[адрына]]; цяпер Эльбінгскі павет Польшчы). Там ён у хуткім часе і памер. Верагодна, хутка пасля 1285 г. (можа ў [[1289]]) нехта з пражываючых у Сцігенах сыноў Команта мог вярнуцца ў ВКЛ.