Антон Паўлавіч Яленскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 47:
Пасля перапынку ў службе і заняцця гаспадаркай ва ўласным маёнтку, 29 сакавіка 1844 быў выбраны шляхтай Мазырскага павета на пасаду дэпутата па наглядзе за правільным продажам гарачых напояў у Мазырскім павеце, а 23 верасня 1844 — пераабраны падчас дваранскіх выбараў у Мінску на тую ж пасаду і адначасова «кандыдатам» (намеснікам) на пасаду мазырскага павятовага маршалка, якім тады з'яўляўся ў 1844—1847 Юліян Францавіч Кеневіч.
 
У [[1847]] у [[Мінск]]у на дваранскіх выбарах губернскае дваранства (пасля прапановы Эміля Паўлавіча Аскеркі, Антона Паўлавіча Яленскага і Сабеслава Юзафавіча Бярновіча) выступіла з рэзалюцыяй пра жаданне скасавання прыгону, што сустрэла рэзкую адмоўную рэакцыю царскіх улад. На тых жа дваранскіх выбарах у [[1847]] у [[Мінск]]у пасля Кеневіча мазырскім павятовым маршалкам быў выбраны [[Казімір Тадэушавіч Замайскі]], які, не даслужыўшы сваёй кадэнцыі да [[1850]], па прычыне хваробы падаў у адстаўку ў [[1848]].
 
На экстраардынарных дваранскіх выбарах у [[Мазыр]]ы 29 мая 1848 павятовае дваранства выбрала калежскага рэгістратара Антона Паўлавіча Яленскага ўсімі 12 абіральнымі баламі на пасаду мазырскага павятовага маршалка. Аднак [[Губернатары Мінскай губерні|мінскі губернатар]] (1844—1850) [[Аляксей Васільевіч Сямёнаў|Аляксей Васільевіч Сямёнаў]] (1799—1864) 13 верасня 1848 не зацвердзіў гэты выбар дваран, бо Яленскі не праслужыў належных поўных 10 год на службе для заняцця такой пасады як павятовы маршалак, а іншыя кандыдаты падчас выбараў — калежскі асэсар Юзаф Андрэевіч Снядэцкі (атрымаў 10 абіральных і 2 неабіральных балаў) і былы член мазырскага павятовага камітэта па наглядзе за правільным продажам гарачых напояў Ян Антонавіч Лянкевіч (7 абіральных і 3 неабіральных балы) — не могуць быць выбраны, бо Снядэцкі не прадставіў свой фармулярны спісак аб службе, а Лянкевіч знаходзіўся пад следствам. Сямёнаў прасіў [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] (1847—1853) [[Атон Ігнатавіч Горват|Атона Ігнатавіча Горвата]] (1809—1894) аб распараджэнні правесці новыя выбары ў Мазыры для выбрання кандыдатаў на гэтую пасаду. На што Горват паведаміў губернатару, што прызначыў выбары мазырскага павятовага маршалка на 15 студзеня 1849, а пакуль выконваў абавязкі маршалка мазырскі павятовы суддзя Лаўрэнцій Яўхімавіч Богуш. Дарэчы, Атон Горват быў блізкім сваяком Яленскага, бо сястра апошняга Ганна Паўлаўна Яленская стала жонкай [[Станіслаў Ігнатавіч Горват|Станіслава Ігнатавіча Горвата]] (1804–пасля 1876), [[Рэчыцкія павятовыя маршалкі|рэчыцкага павятовага маршалка]] (1863–1872), роднага брата Атона Горвата.
Радок 53:
Аднак пасада мазырскага павятовага маршалка заставалася вакантнай да студзеня 1852, а па сутнасці да 14 мая 1852. На чарговых дваранскіх выбарах у [[Мінск]]у 11 снежня 1850 на пасаду мазырскага павятовага маршалка на кадэнцыю 1850—1853 дваранамі павета зноў быў выбраны Антон Паўлавіч Яленскі. У ходзе галасавання, у якім удзельнічаў 21 дваранін (некаторыя дваране па пісьмовай даверанасці мелі права галасаваць за іншых), галасы сярод трох кандыдатур размеркаваліся наступным чынам: 1) калежскі рэгістратар Антон Паўлавіч Яленскі атрымаў 21 абіральны і 5 неабіральных балаў (быў выбраны маршалкам); 2) адстаўны паручнік кірасірскага палка [[Казімір Тадэушавіч Замайскі]] атрымаў 19 абіральных і 7 неабіральных балаў (выбраны першым кандыдатам на пасаду мазырскага павятовага маршалка); 3) былы мазырскі павятовы харунжы Антон Юзафавіч Яблонскі атрымаў 17 абіральных і 9 неабіральных (выбраны другім кандыдатам на пасаду мазырскага павятовага маршалка). Яленскі выканаў прысягу для заступлення на пасаду. Аднак у сакавіку 1851 [[Віленскія генерал-губернатары|Віленскі генерал-губернатар]] (1850—1855) [[Ілля Гаўрылавіч Бібікаў]], разглядзеўшы прадстаўленыя фармулярныя спіскі аб службе, не зацвердзіў канчаткова Яленскага на пасадзе маршалка як не праслужыўшага 10 год абавязковай кароннай службы, а зацвердзіў наступную кандыдатуру – [[Казімір Тадэушавіч Замайскі|Казіміра Замайскага]], які такую выслугу меў. Гэтая акалічнасць стала прычынай шматмесячнай цяганіны па вызначэнні мазырскага павятовага маршалка.
 
У маі 1851 у сваім лісце Віленскаму генерал-губернатару Бібікаву Казімір Замайскі выказваўся, што не можа прыняць пасаду з-за хваробы (пра якую ён ужо паведамляў генерал-губернатару ў [[1847]]), недахопу сродкаў выхоўваць сваіх дзяцей і малазаможнасці, каб адпавядаць выгляду і званню павятовага маршалка. 14 чэрвеня 1851 мінскі губернскі маршалак [[Атон Ігнатавіч Горват|Атон Горват]] паведаміў [[Віленскія генерал-губернатары|Віленскаму генерал-губернатару]], што ў Мазырскім павеце (акрамя Змайскага, які не жадае заступаць на пасаду павятовага маршалка) няма ў цяперашні час іншых дваран, якія б адпавядалі патрабаванням закона аб 10-гадовай кароннай службе, і прасіў, каб для [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]], які ўжо на працягу трох год з’яўляецца дрэнным у адміністрацыйных адносінах, была зроблена паблажка і каб быў зацверджаны на пасадзе маршалка Антон Паўлавіч Яленскі. Але генерал-губернатар 21 ліпеня 1851 адхіліў прапанову Горвата аб зацвярджэнні Яленскага і загадаў прапанаваць Замайскаму неадкладна заступіць на пасаду, хоць і даць мажлівасць апошняму падаць просьбу аб звальненні. У выніку, 13 лістапада 1851 Атон Горват прасіў выконваючага абавязкі мазырскага павятовага маршалка мазырскага павятовага суддзю правесці новыя выбары кандыдатаў на пасаду мазырскага павятовага маршалка.
 
11 студзеня 1852 на з’ездзе дваран Мазырскага павета, якія прыбылі ў [[Горад Мазыр|Мазыр]] для выбару павятовага маршалка, мазырскім павятовым маршалкам быў выбраны ўсё той жа [[Казімір Тадэушавіч Замайскі]], адстаўны паручнік і ўласнік маёнтка Пузічы (Пужычы) у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]]. У той жа дзень сабраныя дваране прынялі пастанову аб добраахвотнай складцы на неабходнае і прылічнае ўтрыманне выбранага на пасаду маршалка Казіміра Замайскага, прызначыўшы апошняму жалаванне з прыбыткаў маянткоўцаў (па 10 капеек срэбрам штогод з кожнай рэвізскай душы, якімі валодалі маянткоўцы [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]], тэрмінам з 1852 па 1854) і з унёскам гэтага збору ў мазырскае павятовае казначэйства. Пастанову падпісалі Юзаф Андрэевіч Снядэцкі (ад імя сваёй жонкі), Геранім Антонавіч Кеневіч, Іпаліт Антонавіч Кеневіч, Антон Паўлавіч Яленскі (за сябе, сваю жонку і маці), Ігнат Лянкевіч, Гунтэрман Пясецкі, [[Даніэль Ігнатавіч Горват]], Ян Антонавіч Лянкевіч, Людвік Рафалавіч Яленскі (па даверанасці ад Петранэлы Пятроўскай), Ігнат Яленскі, Шыман Камарніцкі, [[Аляксандр Тадэушавіч Замайскі]] (брат [[Казімір Тадэушавіч Замайскі|Казіміра Тадэушавіча Замайскага]]), Ян Васілеўскі, Станіслаў Францавіч Іпагорскі-Лянкевіч (па даверанасці ад пані М. Вішнеўскай), калежскі сакратар Дамінік Стоцкі, Мікалай Булгак, Лаўрэнцій Яўхімавіч Богуш.
[[Выява:Sabina Jelenska z Dybowsklch.jpg|left|thumb|Сабіна Леапольдаўна Яленская (з роду Дыбоўскіх)]]
 
4 красавіка 1852 мінскі губернатар выказаў згоду на прапанову дваран Мазырскага павета пра добраахвотнае ахвяраванне. І 14 мая 1852 Казімір Замайскі прыбыў у Мазыр, выканаў прысягу і заступіў на пасаду мазырскага павятовага маршалка. Аднак Мінская казённая палата 19 ліпеня 1852 паведаміла [[Губернатары Мінскай губерні|мінскаму губернатару ]] (1850—1855) [[Фядот Мікалаевіч Шкларэвіч|Фядоту Мікалаевічу Шкларэвічу]] (1799—?), што паводле правіл збору земскіх павіннасцей без асаблівага дазволу міністэрства фінансаў не могуць быць зроблены прылічэнні новых збораў да земскіх павіннасцей. Справу фінансавання Замайскага вырашыў [[Віленскія генерал-губернатары|Віленскі генерал-губернатар]] [[Ілля Гаўрылавіч Бібікаў|Бібікаў]], які 11 лістапада 1852 паведаміў мінскаму губернатару, што паводле 243 артыкула Звода законаў Т.ІІІ Уставы аб выбарах дваранству дазваляецца прызначаць ад сябе асобам, служачым па выбару дваранства, у выглядзе добраахвотнай дапамогі сталовыя ці падарожныя грошы, якія і пачалі выдаваць у 1852—1854[[1852]]—[[1854]] толькі пажадаўшыя дваране Мазырскага павета як добраахвотныя ахвяраванні для канцылярыі мазырскага павятовага маршалка. Пакуль доўжылася замінка з прызначэннем на пасаду, абавязкі мазырскага павятовага маршалка ў 1851—1852[[1851]]—[[1852]] выконвалі мазырскі вывадовы дэпутат Юзаф Ігнатавіч Кучынскі і засядацель мазырскага павятовага суда Акуліч.
 
Падчас чарговых дваранскіх выбараў у [[Мінск]]у 30 верасня 1853 мазырскім павятовым маршалкам на кадэнцыю 1853—1856[[1853]]—[[1856]] зноў быў абраны зноў [[Казімір Тадэушавіч Замайскі]], а першым «кандыдатам» (намеснікам) — Антон Паўлавіч Яленскі. Аднак [[Губернатары Мінскай губерні|мінскі губернатар]] (1850—1857) [[Фядот Мікалаевіч Шкларэвіч]] не зацвердзіў Яленскага на гэтай пасадзе. Пазней, 28 жніўня 1855 [[Казімір Тадэушавіч Замайскі]], з'яўляючыся мазырскім павятовым маршалкам, стане хросным бацькам сыну Антона Яленскага Адаму, а пры хросце немаўлятка ксёндзом Іязафатам Пратыцкім у касцёле ў Капаткевічах, акрамя іншых сведкаў ([[Напалеон Феліксавіч Яленскі|Напалеон Яленскі]], Дмітрый Еўдакімаў (Еўдакімовіч), Фабіяна Леапольдаўна Дыбоўская (сястра Сабіны з Дыбоўскіх Яленскай), Эмілія Лянкевіч, Сабін Лянкевіч), будзе прысутнічаць і жонка маршалка Мальвіна з Мархіа Замайская.
 
== Грамадская дзейнасць у краіне ==
 
З [[1840]]-х быў прыхільнікам «арыстакратычнай» партыі польска-ліцвінскай эміграцыі ў Францыі, якую ўзначальваў князь [[Адам Ежы Чартарыйскі|Адам-Ежы Чартарыйскі]] (1770—1861).
 
У [[1859]] Яленскі прымаў удзел у распрацоўцы маянткоўцамі літоўска-беларускіх губерняў праекта [[Літоўскае таварыства сельскай гаспадаркі|Літоўскага таварыства сельскай гаспадаркі]]. І 18 (30) мая 1860 падпісаў, у шэрагу іншых асоб, распрацаваны статут [[Літоўскае таварыства сельскай гаспадаркі|Літоўскага таварыства сельскай гаспадаркі]].
Яленскі выказваўся за скасаванне прыгону, але за вызваленне сялян без надання іх зямлёй. Дом Яленскага ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], дзе Яленскі жыў з [[1861]], быў пунктам спатканняў і сходаў групоўкі «белых» у літоўска-беларускіх губернях. У чэрвені 1861 па загаду [[Віленскія генерал-губернатары|Віленскага генерал-губернатара]] (1855–1863) [[Уладзімір Іванавіч Назімаў|Уладзіміра Іванавіча Назімава]] за ўдзел у [[Паўстанне, 1863-1864|перадпаўстанчым]] маніфестацыйным руху ў [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] Яленскі быў высланы пад эскортам жандармерыі з Вільні ў [[Мінская губерня|Мінскую губерню]] ў распараджэнне мінскага губернатара з забаронай вяртання ў Вільню. У маі 1862 Яленскі таемна ўдзельнічаў у з’ездзе дваран літоўска-беларускіх губерняў у [[Горад Вільнюс|Вільні]] па стварэнні праектаванага [[Літоўскае земскае крэдытнае таварыства|Літоўскага земскага крэдытнага таварыства]] і ўвайшоў у склад яго часовага камітэта.
 
У падрыхтоўчы перыяд перад [[Паўстанне, 1863-1864|паўстаннем]] на таемным з'ездзе, адбытым у верасні 1862 у Вільні з удзелам прадстаўнікоў "моладзі" (так групоўка «белых» празвала безмаёнткавых членаў) быў выбраны таемны віленскі камітэт з "дарослых" (так празвалі членаў-маянткоўцаў) кіраўнікоў групоўкі «белых», куды разам з Антонам Яленскім увайшлі [[Якуб Казімір Станіслаў Гейштар|Якуб Гейштар]] (1827—1897), [[Аляксандр Аскерка|Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка]] (1830—1911), граф [[Віктар Вацлаў Старжынскі|Віктар Старжынскі]] (1826–1882), граф Станіслаў Міхалавіч Зіберг-Плятар (нар. 1823), [[Францішак Дамінікавіч Далеўскі]] (1825—1904). Ад імя камітэту Яленскі ездзіў у лютым [[1863]] у [[Варшава|Варшаву]] для ўзгаднення з варшаўскімі кіраўнікамі стасункаў адносна паўстання.
 
Пасля далучэння «белых» да [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] з лютага 1863 увайшоў членам у склад [[Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы|Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы]], дзе загадваў касай, непасрэдна кіраваў паўстанцкай арганізацыяй Мінскай губерні, арганізоўваў распаўсюджанне падпольных выданняў. Браты яго жонкі Сабіны — Павел Леапольдавіч Дыбоўскі (1826—1885), вядомы партызан-паўстанец (псеўданім «Зарэмба»), і Эміль Леапольдавіч Дыбоўскі — таксама прынялі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях у ходзе [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання]].