Наша эра: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Наша эра''', скарочана '''н.э.''' ({{lang-en|Common Era}}, скарочана ''CE'') — абазначэнне перыяду часу па...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:50, 16 ліпеня 2012

Наша эра, скарочана н.э. (англ.: Common Era, скарочана CE) — абазначэнне перыяду часу пачынаючы ад першага года Грэгарыянскага календара. Эра бягучага летазлічэння, ужываемага ў большасці краін сучаснага свету.

Паняцце часцяком выкарыстоўваецца ў рэлігійнай форме «ад Нараджэння Хрыстова», скарочана «ад Н. Х.» (лац.: Anno Domini Nostri Iesu (Jesu) Christi?!, скарочана AD, у перакладзе «у годзе Госпада нашага Ісуса Хрыста»). Адзінае, чым адрозніваюцца свецкая і рэлігійная формы, гэта назва.

Спачатку пачаўшая ўжывацца хрысціянамі Еўропы (не пазней за 1615 год), форма наша эра была перанятая нехрысціянскімі культурамі, таксама як і дзеячамі навукі, і тымі, хто хацеў выглядаць чуллівым да нехрысціян. Хаця ў самой свецкай форме і няма спасылкі на сапраўднае паходжанне, але сутнасць застаецца ўсё той жа — амаль увесь свет лічыць час ад нараджэння Хрыста.

Шаблон:Time-stub