Быхаўскі замак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Obersachsebot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: ru:Быховский замок
др афармленне
Радок 1:
[[Image:Быхаўскі замак.jpg|thumb|300px|Быхаўскі замак. Пачатак 20 ст.]]
'''Быхаўскі замак''' — існаваўабарончае узбудаванне ў [[Горад Быхаў|Быхаве]]. Стаяў на высокім правым беразе [[Дняпро|Дняпра]], на месцы былога пасялення 14-15 ст. Уваходзіў у сістэму [[Быхаўскія гарадскія ўмацаванні|Быхаўскіх гарадскіх умацаванняў]].
 
== Гісторыя ==
Радок 8:
=== Новы замак ===
 
Новы Быхаўскі замак займаў участак [[бераг]]а ў выглядзе няправільнага [[прамавугольнік]]а памерам 77х100  м, з поўдня, захада і поўначы быў умацаваны глыбокімі і шырокімі (да 22—27 м) [[Роў, фартыфікацыя|равамі]], а па краях пляцоўкі  — [[Вал, фартыфікацыя|земляным валам]] з [[бастыён]]амі. Па перыметры дзядзінца размяшчаліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы, у т. л. комплекс мураванага палаца-замкавага ансамбля. «Прыступны» заходні бок абароны замка з уязной брамай быў дадаткова ўмацаваны васьміграннымі 2-яруснымі цаглянымі вежамі, якія мелі па 7—8 байніц і фланкіравалі подступы да брамы. Брама была таксама мураваная, 2-ярусная са скляпеністым перакрыццем, з купалам  — «галкай» і ветранікам з гербам Сапегаў. Двухстворкавыя палотнішчы варот былі дадаткова ўмацаваны кратай  — герсай і спецыяльнай сістэмай жалезных запораў. Да брамы вёў драўляны мост, пасярэдзіне якога стаялі дадатковыя «краты з дрэва сталярскай работы».
 
==== Людвісарня ====
 
На патрэбу абароны працавала адмысловая [[Быхаўская людвісарня|людвісарня]], дзе высокакваліфікаваныя майстры выраблялі гарматы, ядры, кулі і гранаты. Зброя і металічныя даспехі, вырабленыя быхаўскімі замкавымі збройнікамі, карысталіся вялікім попытам на Беларусі і за яе межамі. Паводле звестак [[1692]], у [[арсенал|цэйхгаузе]] быхаўскага замка было: 34 [[гармата|гарматы]] (шротаўніцы, [[марціра|палявыя марціры]], шматствольныя «арганы»  — 5 з іх выраблены ў замкавай людвісарні), 32 «свінні» волава, [[салетра]], ядры, картузныя зарады для 3-, 4-, 6-, і 10-фунтавых гармат, артылерыйскія і ручныя гранаты (апошнія 3 тыпаў: жалезныя, драўляныя і шкляныя). Сярод іншай зброі  — 1200 [[мушкет]]аў, 8 арганаў, 38 [[гакаўніца|гакаўніц]], [[аркебуз|старасвецкі аркебуз]], 50 пар «блях гусарскіх», косы «проста насаджаныя», формы для адліўкі ядзер, жалезныя пікі, а таксама харугвы (баявыя сцягі).
 
=== Аблогі ===
Радок 18:
==== Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай ====
 
Замак перажыў шмат аблог і штурмаў. У [[1648]] атрад украінскіх казакоў на чале з [[Ф. Гаркуш]]ам не здолеў яго ўзяць. На пачатку [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667|вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67]] Быхаў выстаяў у час 11-месячнай аблогі ўкраінскіх казакоў на чале з [[Іван Залатарэнка|I. Н. Залатарэнкам]] і 11 палкоў маскоўскага войска ваяводы [[А. М. Трубяцкі|А.  М.  Трубяцкога]]. Але ў пачатку [[1657]] пасля [[Аблога Быхава|18-месячнай аблогі]] маскоўскія войскі сумесна з украінскімі казакамі захапілі Быхаў. У 2-й палове [[1658]] Іван Нячай перайшоў на бок караля Рэчы Паспалітай. Карнае войска маскоўскіх ваяводаў Змеева і Лабанава-Растоўскага [[14 мая|14.5]].[[1659]] падышло да горада і пачало аблогу, якая працягвалася да [[4 снежня]] і закончылася начным штурмам Быхава. Карнікі, які захапілі замак, у [[1660]] самі апынуліся ў аблозе і ў снежні [[1661]] здаліся 7-тысячнаму войску Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Чарнецкім.
 
==== Паўночная вайна ====
 
У час [[Паўночная вайна 1700-1721|Паўночнай вайны 1700—21]] уладальнік Быхава [[К. Сапега]] падтрымліваў шведскага караля Карла XII, а ў перыяд двоеўладдзя  — Станіслава Ляшчынскага, быхаўскі гарнізон рабіў напады на войскі Пятра І і караля Аўгуста ІІ. Хутка замак быў абкружаны, і генерал артылеыіартылерыі ВКЛ Сініцкі дамогся яго здачы. Неўзабаве і Сініцкі перайшоў на бок Швецыі. Пётр тэрмінова накіраваў да замка некалькі рускіх палкоў. Пасля аблогі і бамбардзіроўкі гарнізон быхаўскага замка здаўся.
 
{{літ|1=Ткачоў М.А. Быхаўскі замак // {{крыніцы/ЭГБ|2}}}}
== Гл. таксама ==
* [[Казацкая вайна, 1648-1651]]
Радок 34:
 
{{Гісторыка-культурная каштоўнасць РБ|512Г000153}}
 
== У Сеціве ==
== Літаратура ==
{{літ|1=* Ткачоў М. А.  Быхаўскі замак // {{крыніцы/ЭГБ|2}}}}
 
== Спасылкі ==
* [http://www.radzima.org/be/object/byhauski-zamak.html Здымкі быхаўскага замка на Радзіма.org]
[[Катэгорыя:Горад Быхаў]]