Мулішча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: сьц → сц using AWB (7893)
др →‎Гісторыя: clean up, replaced: ня → не (2), (Мінская вобласць) → , Мінская вобласць using AWB (7893)
Радок 89:
Аляхновіч пераязджае жыць на арандуемыя землі, будуе тут двухпавярховы асабняк, лазню, свірны, будынак для захавання садавіны, канюшні, кароўнікі, птушнікі і іншыя збудаванні. Ля дома на двух гектарах закладвае сад. Гаспадарка мела паўсотні коней, каля паўтары сотні буйнога рагатага быдла, сярод якога было 60 дойных кароў, больш сотні авечак. На палях пераважна вырошчваліся зерневыя, зернебабовыя культуры, шматгадовыя злакавыя і бабовыя травы. Асаблівая ўвага надавалася ў гаспадарцы жыту і ячменю, якіх, дарэчы, летам не заўсёды меліся ў дастатковай колькасці. Бульбу і лён у гаспадарцы не вырошчвалі. Чвэрць ворных зямель не апрацоўвалася і прызначалася для выпасу быдла.
 
Абслугоўвалі гаспадарку 15-17 чалавек. Для іх былі пабудаваны адмысловыя будынкі. Для выканання сезонных работ: апрацоўкі палёў, сяўбы і збору ўраджаю, прыцягваліся наёмныя сяляне з [[Вяляцічы, (Мінская вобласць)|Вяляцічаў]]. Аднак пастаянныя змены і часовасць працаўнікоў нярэдка даводзіла яе да хаатычнага стану. Усёй гаспадаркай кіраваў прыказчык, для якога таксама быў у садзе пабудаваны дом.
 
Адносіны арандатара з працаўнікамі-сялянамі склаліся добрыя. Ён да іх ставіўся з павагай, ніколі ад іх не патрабаваў нічога лішняга.
Радок 95:
Падчас падзеяў [[1917]] году жыхары навакольных вёсак разрабавалі і спалілі маёнтак. Пасля таго некалькі год зямля тут не апрацоўвалася. У [[1920]] годзе яна была падзелена сярод беззямельных сялян. Асобныя з іх атрымалі кароў і коней са зліквідаваных гаспадарак Занцэвіча і Аляхновіча. Так была ўтворана вёска Мулішчы.
 
Пасяленцы Мулішчаў няне мелі вопыту ў земляробстве — гэта былі былыя батракі Занцэвіча і моцных сялян з Вяляцічаў, якія раней працавалі на лесанарыхтоўках, лесасплавах. Большасць з іх няне мела нават коней і ім не было як апрацоўваць зямлю. Даводзілася запазычваць іх у суседзяў. Былі праблемы ў пасяленцаў і з насеннем. Як вынік, іх зямля апрацоўвалася дрэнна, зарастала хмызняком і пустазеллем, а самі яны атрымлівалі невялікія ўраджаі і жылі бедна. Амаль ўсе пасяленцы, паўтара дзесятка гаспадарак (акрамя Філіпа Рашэтніка і каваля Антона Людвіга), не выходзілі з цяжкага эканамічнага становішча.
 
У [[1930]] годзе сялянскія гаспадаркі з Мулішчаў увайшлі ў калгас «Іскра». У 60-х — 70-х гадах [[20 стагоддзе|ХХ стагоддзя]] Мулішчы былі прызнаны неперспектыўнай вёскай. У выніку меней чым за 30 год яе насельніцтва паменшылася амаль у чатыры разы. Зараз Мулішчы — невялікая вёска з насельніцтвам у некалькі дзесяткаў чалавек.